Грамадства

Пракуратура шукае рэдактара газеты «Згода»

Пракуратура РБ прад’явіла абвінавачанне рэдактару газеты «Згода» Аляксандру Здвіжкову па крымінальнай справе аб перадрукоўцы карыкатур на прарока Мухамеда. Адпаведная пастанова з’явілася яшчэ ў сакавіку г.г., і ў бліжэйшы час справу могуць перадаць у суд, хаця дагэтуль следчым органам не ўдалося высветліць месцазнаходжанне абвінавачанага, Пра гэта паведамляе «Белгазета» ў артыкуле «Креатив для прокуратуры. Сотруднику газеты «Згода» предъявлено обвинение».

А Здвіжкову інкрымінуюць парушэнне ч.1 арт.130 КК Беларусі (распальванне расавай, нацыянальнай альбо рэлігійнай варожасці). Менавіта ён у адсутнасці галоўнага рэдактара прапусціў у друк публікацыю «Политический креатив», якая з’явілася ў газеце «Згода» (№ 6 ад 18-26 лютага 2006 г.) і была праілюстраваная перадрукаванымі з замежнай прэсы карыкатурамі на прарока Мухамеда. Справу завялі па выніках праверкі Пракуратуры РБ і КДБ, якую, у сваю чаргу, праводзілі на падставе звароту ў праваахоўныя органы Камітэту па справах рэлігій і нацыянальнасцяў і мусульманскіх супольнасцяў Беларусі.

Спачатку крымінальная справа была ўзбуджана па факце публікацыі, а А. Здвіжкоў (як і галоўны рэдактар А. Кароль) праходзіў па ёй як сведка. У рэдакцыі газеты 22 лютага быў праведзены ператрус, канфіскавана ўсё абсталяванне і фінансавыя дакументы газеты. 23 лютага Пракуратура РБ выступіла з заявай, у якой дала прававую ацэнку публікацыі, і накіравала ў Міністэрства інфармацыі «прадстаўленне» з просьбай зрабіць захады па прыпыненні альбо спыненні дзейнасці выдання. Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджанне рэдакцыі газеты «Згода» па арт. 5 Закона «Аб друку і іншых СМІ». Паколькі гэта было другое цягам году папярэджанне па гэтым артыкуле, у Мінінфармацыі з’явілася падстава звярнуцца ў Вышэйшы Гаспадарчы суд з зыскам аб спыненні дзейнасці недзяржаўнай газеты. 6 сакавіка міністэрства падало зыск, 7 сакавіка суд прыпыніў газету да суда, а 17 сакавіка - прыняў рашэнне аб спыненні яе дзейнасці.

Прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Каментары

Цяпер чытаюць

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў21

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў

Усе навіны →
Усе навіны

Корпус вартавых Ісламскай рэвалюцыі: Мы самі вызначым, калі скончыцца вайна

Трамп пачаў дарыць сваім чыноўнікам туфлі — усе аднаго брэнду7

Трамп: Размова з Пуціным была пазітыўнай

Пяць шляхоў, якімі дэмаграфія трансфармуе сусветную эканоміку3

«Грыша жыве тут, будзе яму кампанія». Сям'я з Бабруйска прытуліла на падворку пяць лебедзяў, якія трапілі ў бяду3

У Мінску прадаюць арэхі па 250 рублёў за кілаграм. Што за далікатэс?1

Трамп: Вайна ў Іране «практычна скончаная»20

Трамп пазваніў Пуціну, каб абмеркаваць Іран і Украіну2

«Гарызонт» выпусціў аранжавы ноўтбук як сімвал беларускай жанчыны4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў21

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць