Грамадства2121

Нацыянальны выставачны цэнтр з'явіцца каля Дарогі смерці ў Курапатах?

Курапаты. Ілюстрацыйны здымак

На ўскрайку Мінска да 2021 павінен з'явіцца Нацыянальны выставачны цэнтр. Яго плошча складзе каля 30 тысяч квадратных метраў. 

Пра гэта стала вядома па выніках нарады ў Аляксандра Лукашэнкі.

Кіраўнік краіны наракаў, што ў краіне няма месца, дзе можна было б праводзіць буйныя гандлёвыя і прамысловыя выставы.

У эфіры БТ будоўлю ўжо назвалі новым «нацыянальным праектам». 

Першы віцэ-прэм'ер Аляксандр Турчын заявіў, што Выставачны цэнтр з'явіцца побач з гандлёва-забаўляльным цэнтрам «Экспабел» на поўначы Мінска.

Пазначаны на карце ўчастак — адзінае свабоднае месца для будоўлі. Астатнія абшары зямлі па суседстве належыць розным юрыдычным асобам.

Аднак гэты ўчастак непасрэдна суседнічае з лесам у Курапатах. «Дарога смерці», якая праходзіць праз поле, найхутчэй, стане мяжой Выставачнага цэнтра.

Прынамсі так выглядаў папярэдні праект, які быў часова адхілены.

Фіялетавы колер — ахоўная зона Курапатаў. Справа ад яе знаходзіцца «Дарога смерці». На яе месцы можа з'явіцца аўтамабільная дарога, а за ёй паўстане Выставачны цэнтр.

***

«Дарогай смерці» называюць былы шлях на полі паміж Курапатамі і «Экспабелам», па якім у 1930-я гады людзей вазілі ў «чорных варанках» з Мінска ва ўрочышча на расстрэл. Траса гэтага шляху ідзе ад МКАДу да шашы «Заслаўе — Калодзішчы» амаль паралельна лініі ўсходняй мяжы курапацкага лесу.

***

Актывісты і даследчыкі адзначаюць «Дарогу смерці». На гэтым полі, магчыма, і пабудуюць Выставачны цэнтр. Фота «Новага часу»

Месца магчымай пабудовы не ўваходзіць у ахоўную зону, не з'яўляецца тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Яно лічыцца зонай рэгуляванай забудовы, пры выкананні нормаў будаваць там можна. 

Што думаюць пра сітуацыю абаронцы Курапатаў? У каментары «Нашай Ніве» палітык Павел Севярынец сказаў, што «справа кепская, трэба будзе станавіцца на абарону». 

Каментары21

Цяпер чытаюць

Як могуць змяніцца хрушчоўкі ў Беларусі ФОТЫ

Як могуць змяніцца хрушчоўкі ў Беларусі ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Аэрапорты Масквы спынілі працу пасля налёту беспілотнікаў1

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»93

Галоўную медсястру Цэнтральнай раённай паліклінікі Баранавічаў асудзілі за палітыку і выкінулі з працы8

Стартаваў пошук новага агента 007: пачаліся кастынгі на ролю Джэймса Бонда. Каго лічаць фаварытамі?4

Трамп абвясціў пра знішчэнне «найбольш актыўнага тэрарыста ў свеце»2

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура18

Украіна атакавала азотны завод у Стаўрапольскім краі 

Пуцін падпісаў указ аб раздачы пашпартоў жыхарам Прыднястроўя8

«Сярод нас няма суперменаў і тэрмінатараў таксама». Павел Вінаградаў пра тое, калі вас спрабуюць завербаваць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як могуць змяніцца хрушчоўкі ў Беларусі ФОТЫ

Як могуць змяніцца хрушчоўкі ў Беларусі ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць