Нерухомасць44

Як могуць змяніцца хрушчоўкі ў Беларусі ФОТЫ

У Беларусі чарговы раз загаварылі пра лёс хрушчовак. «Наша Ніва» сабрала прыклады таго, як іх могуць мадэрнізаваць.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: скрыншот з «Яндэкс Панарамы»

Хрушчоўкі могуць вырастаць да сямі паверхаў

У Мінску агучылі, што не будуць капіяваць маскоўскі падыход (там да 2032 года плануюць зруйнаваць каля васьмі тысяч хрушчовак), паколькі гэта банальна не акупіцца праз ніжэйшы, чым у Маскве, кошт мінскай зямлі.

На думку эксперткі Інстытута жылля Марыны Яроменкі, у нашым выпадку мэтазгодней праводзіць комплексную рэнавацыю. Гаворка ідзе пра мадэрнізацыю, рэканструкцыю будынкаў з надбудовай паверхаў, пашырэннем карпусоў.

Гэта не тое самае, што капітальны рамонт.

Дабудоўваць паверхі ў Беларусі можна з 1997 года, але за гэты час такая практыка не займела вялікай папулярнасці.

Па законе дадаваць паверхі можна на старыя дамы, дзе першапачаткова было не больш за пяць паверхаў. Таму патэнцыйна ледзь не кожная брэжнеўка ці хрушчоўка мае шанец атрымаць новае аблічча і вырасці да 7 паверхаў.

Кошт будаўніцтва квадрата ў мансардных паверхах ніжэйшы, чым у новым доме, што ў выніку робіць такія кватэры больш даступнымі ў параўнанні з жытлом у новабудоўлях.

Мінск. Вуліца Янкі Маўра. Фота: скрыншот з «Яндэкс Панарамы»

З яўных мінусаў — адсутнасць ліфта. Тэарэтычна яго можна даўсталяваць, але гэта нятанна, таму жыхарам мансарднага паверха давядзецца падымацца ў сваё жытло пешшу.

Як можна аднавіць дом і дабудаваць паверхі?

Каб пачаць працы па ўзвядзенні новых паверхаў, забудоўшчык мусіць атрымаць згоду ад 2/3 жыхароў дома. Дабудоўваць мансарды можна толькі разам з правядзеннем капітальнага рамонту будынка. Дом, жыхары якога пагадзіліся на дабудову, абганяе іншыя ў чарзе на рэнавацыю, што па ідэі важны стымул для жыхароў. 

Але менавіта супраціў з боку жыхароў лічыцца адной з асноўных прычын, чаму мансарднае будаўніцтва не займела вялікай папулярнасці.

Жыхароў зразумець можна, бо год-паўтара ім давядзецца жыць ва ўмовах будаўніцтва. Часцей за ўсё, па назіраннях забудоўшчыкаў, супраць выступаюць жыхары апошняга паверха, бо менавіта іх кватэры нярэдка залівае падчас будаўніцтва і рэканструкцыі.

Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

Інвестары матывуюць жыхароў пагадзіцца на часовыя нязручнасці і з'яўленне новых суседзяў тым самым капітальным рамонтам, які адбываецца адначасова з узвядзеннем новых паверхаў. Таксама забудоўшчыкі бяруць на сябе выдаткі па аплаце камунальных паслуг на ўвесь перыяд будаўніцтва мансарды.

Па падліках спецыялістаў, толькі ў Мінску па стане на 2015 год налічвалася 903 хрушчоўкі, тэхнічны стан апорных канструкцый якіх дапускае ўзвядзенне дадатковых мансардных паверхаў.

Тым не менш, за ўвесь час у Беларусі мансардныя паверхі дадаліся толькі на некалькіх дзясятках дамоў па ўсёй краіне.

У 2010‑х найбольш хрушчовак з мансардамі з'явілася на вуліцы Янкі Маўра. Там адразу шэраг дамоў цягам некалькіх гадоў прайшлі праз рэнавацыю з дабудовай дадатковых паверхаў.

Рэнаваная хрушчоўка на Янкі Маўра, 25. Фота: агенцтва нерухомасці «Алькор»

Рэнаваныя дамы складана назваць архітэктурнымі шэдэўрамі, але на фоне шараговых хрушчовак побач выглядаюць не горш.

Апроч квартала на Янкі Маўра, у Мінску можна адшукаць асобныя хрушчоўкі, якія дадалі ў вышыню.

Такія ёсць, напрыклад, па адрасе Някрасава, 14 і Кнорына, 15. 

Дом па адрасе Некрасава, 15. Фота: скрыншот з «Яндэкс Панарамы»

Што ўнутры рэнававаных хрушчовак?

Калі звонку такія кватэры выглядаюць не тое каб надзвычай прывабна, то, як паказвае практыка, уласнікі знаходзяць спосаб зрабіць прыгажосць у мансардзе.

Вось так выглядае адна з кватэр на Янкі Маўра, 25, якую сёлета прадавалі за 206 тысяч даляраў.

Фота: агенцтва нерухомасці «Алькор»

У залежнасці ад праекта дабудаваныя кватэры бываюць як двухпавярховыя, так і аднапавярховыя.

У такіх кватэрах большасць вокнаў — мансардныя. Столі ў сярэдзіне кватэры высокія, ёсць бэлькі, якія пасля выкарыстоўваюць як элемент дэкору.

Апроч Мінска, мансардныя паверхі на хрушчоўках з'явіліся як мінімум на адным будынку ў Віцебску, Гомелі і Гродне.

Напрыклад, адзіная хрушчоўка з мансардамі ў Гродне знаходзіцца на вуліцы Паповіча, 48.

Фота: агенцтва нерухомасці «Магазін нерухомасці»

Дадатковы паверх тут з'явіўся ў самым пачатку 2000-х. І, як бачна па іншых абласных цэнтрах, падобная практыка пакуль там не прыжылася.

Наколькі масавым можа стаць дабудова хрушчовак?

Пра тое, што прынамсі ў Мінску варта было б перабудоўваць хрушчоўкі з павелічэннем колькасці паверхаў, гаварылася не раз як у 2010-х, так і ў 2020-х, але масавай з'ява так і не стала.

Пры гэтым цалкам магчыма, што з улікам росту цэн на жыллё і абмежаванай колькасці месцаў пад забудову ў Мінску 6-7‑павярховыя хрушчоўкі могуць пачаць з'яўляцца часцей.

Аднак трэба ўлічваць яшчэ адзін фактар: пэўная частка хрушчовак не так даўно перажыла капітальны рамонт. Праз гэта складана ўявіць, што жыхары гэтых дамоў будуць згаджацца на дабудову новых паверхаў і яшчэ год жыцця ва ўмовах будаўніцтва — па факце выключна дзеля таго, каб у іх з'явіліся дадатковыя суседзі.

Каментары4

  • Ёсік
    17.05.2026
    А ў Латвіі з Эстоніяй не адбудоўваць, а выразаюць нейкія кватэры, аб'ядноўваюць, робяць падобнымі на таўнхаўсы. А ў нас, здаецца, усіх жыхароў вырашылі ў Мінску сабраць. А як летам на тым мансардным паверсе, цёпленька?
  • дракгм
    17.05.2026
    І я вам скажу, што ў гэтых дабудаваных мансардах вечныя праблемы працечак. Будавалі б лепш нармальны паверх.
  • Га
    18.05.2026
    Indrid Cold, а польскія кавелеркі - гэта ўжо камунізм ці таксама яшчэ толькі пераход да яго?

Цяпер чытаюць

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал5

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Усе навіны →
Усе навіны

«Я кончаны беларус». Уладзімір Някляеў прэзентаваў новую паэму і расказаў, што яго хвалюе15

«Чат пераносіцца ў новую групу». Карыстальнікаў Telegram папярэджваюць пра новы хітрык махляроў1

У Львове прэзентавалі фотавыставу пра Полк Каліноўскага1

«Будучыня зараз у тумане». Каця Пытлева — пра вяртанне раку, сям’ю, працу і будучыню1

Развод Джэнсэна Хуанга можа стаць адным з самых дарагіх у свеце — больш за 70 мільярдаў даляраў1

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе16

Зяленскі: ЗША ўпершыню спыталі, ці гатовая Украіна вывесці войскі з Данбаса ў абмен на ўступленне ў НАТА12

У Калінкавічах восеньскі дождж затапіў скрыжаванне на вуліцы, рэканструяванай да «Дажынак»2

«Там і туалеты з дзіркай у падлозе, і вокны не зачыняюцца». Студэнтка-беларуска патлумачыла, чаму ў Францыі моладзь выйшла на пратэсты40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал5

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць