Здарэнні1313

СК: Даішнік сам спаліў штаны перад смерцю

20 мая Следчы камітэт правёў брыфінг, прысвечаны смерці 22-гадовага інспектара ДАІ з Магілёва Яўгена Патаповіча. Следчыя прыйшлі да высновы, што міліцыянт інсцэніраваў сваё забойства і здзейсніў суіцыд.

Пазней афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова агучыла некалькі момантаў, якія не ўзгадавалі падчас брыфінгу.

Па версіі следства, паведамленне ў Viber аб выкраданні сапраўды было адпраўлена загінулым, што пацвярджаецца вывучэннем яго тэлефона, канфіскаванага з месца здарэння.

«Улічваючы устаноўленыя на гэты момант абставіны, следства прыходзіць да высновы, што яно было адпраўлена з месца здарэння самім маладым чалавекам перад суіцыдам для таго, каб яго хутчэй знайшлі, — паведаміла Ганчарова. —

Штаноў на ім не было, бо яны спаленыя з дапамогай вадкасці для распальвання. Па версіі следства, загінулы зрабіў гэта наўмысна».

Таксама Ганчарова акцэнтавала ўвагу на тым, што раненне ў міліцыянта было толькі адно — стрэл у галаву. Бо раней, на фота, якія ўцяклі ў сеціва, была бачная кроў на майтках загінулага. Адразу пачалі з’яўляцца версіі, пра нажавыя раненні ў пах.

«І яшчэ раз акцэнтуем увагу на тым, што ніякіх раненняў у вобласці пахвіны не было, кроў на споднім апынулася там з-за позы. Адзінае зафіксаванае цялеснае пашкоджанне — агнястрэльнае раненне ў галаву. Інфармацыя, якая распаўсюджваецца на асобных Telegram-каналах, з'яўляецца недакладнай. Дрэнная якасць і ракурс фота дазваляюць раскручваць гэтую «версію», бо іх аўтары разумеюць, што здымак буйным планам не будзе апублікаваны па этычных меркаваннях», — заявіла Юлія Ганчарова.

Чытайце таксама:

Асноўная версія СК: 22-гадовы даішнік Яўген Патаповіч здзейсніў суіцыд

Што застаецца незразумелым у гісторыі з суіцыдам магілёўскага даішніка

Каментары13

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць