Здарэнні99

Што застаецца незразумелым у гісторыі з суіцыдам магілёўскага даішніка

22-гадовы інспектар ДАІ Яўген Патаповіч знік 16 мая. У той жа вечар яго знайшлі мёртвым у лесе. Рукі інспектара былі ў кайданках, ён загінуў ад стрэла ў галаву.

Незадоўга да смерці Патаповіч адправіў калегам паведамленне, што ён у чорнай «Волзе» з расійскімі нумарамі, у машыне трое цыганоў.

Машыну шукалі па ўсёй краіне. Але праз некалькі дзён следчыя прыйшлі да высновы, што лейтэнант Патаповіч здзейсніў суіцыд.

Чытайце
Асноўная версія СК: 22-гадовы даішнік Яўген Патаповіч здзейсніў суіцыд

Але ў гэтай гісторыі застаюцца незразумелыя моманты.

Атрымліваецца, што Патаповіч планаваў суіцыд загадзя. Паведамленне пра «Волгу» і цыганоў адправіў, каб збіць з панталыку калегаў.

Каля 11 гадзін раніцы ў дзень смерці Патаповіч набыў у адной з магілёўскіх крам рыдлёўку, дровы і вадкасць для распальвання. Гэтыя рэчы знайшлі на месцы яго смерці, то бок ён прывёз іх туды загадзя.

Але навошта? Хацеў спаліць сябе, а пасля перадумаў?

Але навошта тады дровы?

А навошта рыдлёўка?

Ці спачатку Патаповіч планаваў забойства кагосьці, падрыхтаваўшы дровы і рыдлёўку для таго, каб пазбавіцца ад цела?

Але СК катэгарычна абвяргае, што Патаповіч мог планаваць забіць кагосьці.

Дровы, вадкасць і рыдлёўка былі для таго, каб знішчыць свае рэчы, частку іх ён нават паспеў знішчыць, паведаміла афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова. Знішчыць частку рэчаў інспектар хацеў, каб смерць была больш падобнай на забойства.

Напрыклад, штаноў на ім не было, бо перад смерцю Патаповіч іх спаліў.

Інспектар закаваў свае рукі ў кайданкі. Атрымліваецца, ён інсцэнаваў сваё забойства. Але чаму тады ён не пазбавіўся ад тэлефона, які знайшлі побач з ім і з якога ён адпраўляў паведамленне калегам?

Следчы камітэт паведаміў, што раней Патаповіч падрыхтаваў шэраг паведамленняў аб суіцыдальных намерах, каб разаслаць іх калегам і сваякам, калі ў красавіку ўжо спрабаваў здзейсніць суіцыд.

Але хто выратаваў яго? Калі гэта былі сваякі ці сябры, дык чаму не паведамілі міліцэйскаму начальству, што чалавек, які штодзённа носіць з сабой зброю, мае праблемы з псіхікай?

Як жа працуюць міліцэйскія псіхолагі, якія праглядзелі гэтыя праблемы?

Следчы камітэт адказаў коратка, што людзі, якія выратавалі інспектара, дапытаныя ў рамках крымінальнай справы. 

Але ж навошта лейтэнанту патрэбна было так старанна імітаваць сваё забойства?

Пра канфлікты з калегамі пакуль нічога не паведамляецца. Але — гэта толькі нічым не пацверджаная версія — Патаповіч мог меркаваць, што калі яго смерць прызнаюць забойствам супрацоўніка МУС пры выкананні службовых абавязкаў, то пасля сям’я будзе атрымліваць выплаты ад дзяржавы.

Цяпер расследаванне працягваецца, следчыя шукаюць чалавека, які падвёз Патаповіча да лесу, дзе той пакончыў з сабой.

Чытайце
СК: даішнік сам спаліў штаны перад смерцю

Каментары9

Цяпер чытаюць

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі10

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Усе навіны →
Усе навіны

У цягніку Віцебск—Мінск п'яны пасажыр ударыў спадарожніка нажом у шыю1

Памёр расійскі пісьменнік Рой Мядзведзеў2

Мацкевіч — Пракоп’еву: Ціханоўскі — таксама індывідуальны гулец, сышліся дзве адзіноты. У вас абодвух нічога не атрымаецца25

Галоўны апанент Орбана прызнаўся, што ўляпаўся ў сэкс-скандал. «Класічны кампрамат расійскага тыпу»25

Вяртаецца сцюжа. Месцамі да мінус 24°С

У Мінску прадалі кватэру Герасімені9

Найбольш папулярны тэатр у Мінску пакінуў ягоны дырэктар

Уначы амаль па ўсёй краіне была плюсавая тэмпература

Пісаў у чатах па-беларуску і сам рамантаваў сваё аўто. Кіраўніка інавацый IT-кампаніі 4RM Systems кінулі за краты за палітыку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі10

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць