Здарэнні103103

Асноўная версія СК: 22-гадовы даішнік Яўген Патаповіч здзейсніў суіцыд

Увечары 16 мая ў Магілёве знік 22-гадовы інспектар ДАІ Яўген Патаповіч. Праз некалькі гадзін яго знайшлі ў лесе мёртвым.

Па меркаванні Следчага камітэта, даішнік здзейсніў суіцыд.

Пра гэта было абвешчана на прэс-канферэнцыі.

Па інфармацыі СК, Патаповіч праігнараваў паведамленні дзяжурнага і не паехаў на месца ДТЗ. Ён прыехаў у лес, дзе пакончыў з сабой.

Рукі Патаповіча былі ў кайданках. Але следчыя кажуць, што гэта не перашкаджала яму скарыстацца зброяй.

Слядоў барацьбы на целе міліцыянта не знайшлі. Таксама пазней стала вядома, што інспектар адправіў шэраг суіцыдальных паведамленняў знаёмым. А ў красавіку Патаповіч ужо спрабаваў здзейсніць суіцыд, паведамілі следчыя.

У дзень трагедыі ён набыў у краме дровы, рыдлёўку і вадкасць для распальвання. Гэтыя прадметы пасля былі знойдзены каля яго цела.

З дапамогай вадкасці інспектар спаліў свае штаны. Мяркуецца, што гэта было зроблена, каб версія аб забойстве была больш пераканаўчай.

Паведамленне ў «Вайбер» Патаповіч напісаў сам, таксама каб калегі ўспрынялі яго смерць як забойства.

Чытайце: Што застаецца незразумелым у гісторыі з суіцыдам магілёўскага даішніка

СК: даішнік сам спаліў штаны перад смерцю

Хроніка падзей

16 мая Патаповіч быў адзін у пешым патрулі. То бок яму трэба было дабрацца да месца ДТЗ ці з іншымі супрацоўнікамі на іх машыне, ці «на папутках». Замацаванага за сабой аўто ў інспектара не было.

Увечары 16 мая Патаповіч — па папярэдняй версіі — сеў у нейкую машыну. Больш інспектара жывым ніхто не бачыў.

Спачатку разглядалася версія, што інспектар сеў у машыну на расейскіх нумарах да траіх цыган, бо сам ён паспеў адправіць паведамленне пра гэта калегам. Чорную «Волгу» шукалі па ўсёй краіне, але безвынікова. Адначасова ў магілёўскіх раёнах Чапаеўка і Грабянёва прайшлі масавыя затрыманні цыган. Жанчын пратрымалі да 5 раніцы, мужчын — каля сотні чалавек — пакінулі на некалькі дзён пад вартай.

А 17 мая магілёўскі цыганскі барон Леанід Казіміраў паведаміў, што, па яго інфармацыі, забойцу затрымалі — і гэта не цыган.

Але ж пазней у той жа дзень Следчы камітэт абверг словы барона: у якасці падазраваных пакуль нікога не затрымлівалі. Таксама следчыя паведамілі, што інспектар быў забіты стрэлам у галаву. А версія з «Волгай» больш не з’яўляецца прыярытэтнай. На наступны дзень пачалі адпускаць з-пад варты затрыманых цыганоў.

Пазней следчыя паведамілі, што прагляд відэа з вулічных камер не выявіў аніякай чорнай «Волгі».

А на брыфінгу 20 мая паведамілі, што Яўген Патаповіч скончыў жыццё самагубствам.

Патаповіча пахавалі ў Магілёве 18 мая. На развітанне з інспектарам прыйшло каля 2000 чалавек.

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч на пахаванне лейтэнанта не прыехаў.

Каментары103

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Беларусі збіраюцца праводзіць рэнавацыю па шляху Расіі — зносіць хрушчоўкі і перасяляць жыхароў19

У Беларусі збіраюцца праводзіць рэнавацыю па шляху Расіі — зносіць хрушчоўкі і перасяляць жыхароў

Усе навіны →
Усе навіны

У Кітаі ствараюць самую магутную камеру назірання, якая будзе распазнаваць твары людзей за 100 кіламетраў4

У Дагестане маці прыкавала дачку-школьніцу да батарэі, калі дзяўчынка паскардзілася на групавое згвалтаванне2

У Мінску ў выніку знікнення электрычнасці адбыўся збой у падачы вады

«Ледзь не перахрысцілася». Галасавы памочнік Аліса шакаваў карыстальнікаў сваёй беларускай мовай16

Трамп і Маск вырашылі наведаць Форт Нокс — адно з самых закрытых месцаў у свеце, ахутанае канспіралогіяй7

Пуцін прапанаваў Трампу расійскі алюміній і рэдказямельныя металы6

У Расіі гучны скандал з пластычным хірургам з Беларусі — яе статусная пацыентка амаль аслепла пасля шараговай аперацыі11

Блогер Vadimati: Маё «пакаяннае» відэа сілавікі здымалі тры разы. І нічога не выйшла1

Аляксандр Вучыч пакаяўся, што Сербія прагаласавала ў ААН за рэзалюцыю з асуджэннем Расіі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі збіраюцца праводзіць рэнавацыю па шляху Расіі — зносіць хрушчоўкі і перасяляць жыхароў19

У Беларусі збіраюцца праводзіць рэнавацыю па шляху Расіі — зносіць хрушчоўкі і перасяляць жыхароў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць