Эканоміка

Беларусам прапанавалі аўтамабіль за безнаяўныя пакупкі

У Беларусі за безнаяўныя пакупкі зараз можна атрымліваць падарункі — ад пляжных сумак да аўтамабіля Mazda. Альфа-Банк разам з аплатнай сістэмай Visa запусціў гадавую гульню LET'S для ўладальнікаў картак.

Прэтэндаваць на падарункі можна з любой картай банка. Найбліжэйшыя два месяцы можна атрымліваць балы за безнаяўныя пакупкі. Прынцып просты: за кожныя 10 рублёў выдаткаў ўнутры краіны даецца 10 балаў. Пры разліках за мяжой дзейнічае падвойная стаўка. Пры аплаце Чырвонай картай або крэдыткай таксама налічваецца па 20 балаў за кожныя 10 рублёў. Па 100—200 балаў прынясуць яшчэ два крокі, накшталт афармлення карты Visa або страхоўкі.

Балы можна абмяняць на шанцы выйграць падарункі. У прыватнасці, банк падрыхтаваў пляжныя сумкі, чырвоныя валізкі Samsonite і ручнікі. Акрамя таго, 20 чалавек атрымаюць грашовыя прызы — па 1000 рублёў кожны. А галоўны прыз — новы аўтамабіль Mazda 6. Праўда, каб трапіць у лік прэтэндэнтаў, трэба назапасіць 1000 балаў.

Сярод умоваў — прайсці спачатку рэгістрацыю ў дадатку InSync, каб уключыць падлік балаў. Там жа знаходзіцца асабісты кабінет, дзе іх пасля можна абмяняць на шанцы. Рэгістраваць чэкі не трэба: дастаткова здзяйсняць пакупкі па картах, а самі балы сумуюцца аўтаматычна.

«Гэта лета павінна запомніцца. Прыйшла пара падняцца на Эйфелеву вежу, зірнуць на Лондан з даху London Eye (усё адно Біг-Бэн на рэстаўрацыі) або паганяць рыбак у грэчаскіх бухтах. А каб было камфортней, плацім карткамі і выйграем пляжныя сумкі, валізкі і ручнікі, а яшчэ лепш — аўтамабіль. Усё гэта, дарэчы, частка рэкламнай кампаніі «ЛЕТА», што азначае «ляцім, едзем, трэнім і адпачываем». Ідэя простая: адпачываем па поўнай і ловім кожны момант», — растлумачылі ў Альфа-Банку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»25

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Усе навіны →
Усе навіны

Сын прэзідэнта Зімбабвэ, меркавана, лячыўся ў Беларусі ад наркатычнай залежнасці1

Пуцін стаў пазбягаць паездак у рэгіёны ў еўрапейскай частцы Расіі, куды рэгулярна далятаюць дроны1

Канапацкая апублікавала фота з цэнтра Варшавы23

Што такое тэорыя няправільнага абутку?4

Дачка расійскага генерала, адказнага за мабілізацыю, дапамагае ўхіляцца ад войска за грошы

Пяць ахоўнікаў прыкрывалі Лукашэнку, пакуль ён фатаграфаваўся з вясковай сям'ёй16

Бабарыка расказаў, з якім праектам вяртаецца ў палітыку28

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома8

Беларускаму актывісту, які жыве ва Украіне, забаранілі ўезд у Польшчу на 10 гадоў27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»25

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць