Усяго патроху

Чаму шакалад сівее?

Мiнчанка Вера Брацiшова звярнулася ў газету з наступным пытаннем: «Што здарылася з прадукцыяй фабрыкi «Камунарка»? Аднак апошнiм часам якасць мiнскага шакаладу мяне перастала задавальняць — як не кожная плiтка пакрыта шэрым налётам. Я, вядома, разумею, што з тэрмiнам годнасцi шакаладу ўсё ў парадку i для здароўя няма нiякай пагрозы, але ж на смакавыя якасцi шакаладу гэты шэры налёт усё ж такi ўплывае».

— Шэры налёт, на якi паскардзiлася ваша чытачка — гэта какава‑алей, якi выступае на паверхню шакаладу пры пэўных тэмпературах, а затым там застывае, — патлумачыла начальнiк аддзела па кантролi якасцi ААТ «Камунарка» Алена Булат. — Рэч у тым, што шакалад i шакаладная глазура вельмi адчувальныя да ваганняў тэмпературы i вiльготнасцi паветра. Цукеркi i шакалад павiнны захоўвацца пры тэмпературы ад 15 да 21 градуса i адноснай вiльготнасцi паветра не большай за 75 працэнтаў. І, зразумела, не падпадаць пад уздзеянне прамога сонечнага святла.

Калi тэмпература ў памяшканнi, дзе захоўваецца шакалад, дасягае 24 градусаў, то какава‑алей, што ўтрымлiваецца ў шакаладных масах, размякчаецца i плавiцца, а пры наступным знiжэннi тэмпературы застывае, утвараючы на паверхнi вырабу своеасаблiвы шэры налёт. Тлушчавы налёт пагаршае выгляд вырабу, але не ўплывае на яго смакавыя якасцi. Калi правесцi «сляпую» дэгустацыю, то нiхто не адрознiць «шэры» шакалад ад шакаладу без «сiвiзны».

Каментары

Цяпер чытаюць

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА17

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Paramount Pictures набыла правы на экранізацыю арыгіналу «Кашмару на вуліцы Вязаў» і плануе выпусціць новы поўнаметражны фільм

Габелен з Баё прывезлі ў Вялікабрытанію ўпершыню амаль за тысячу гадоў3

У 38 гадоў памёр суддзя Роб Дыперынк. Раней ФІФА адхіліла яго ад чэмпіянату свету з-за абвінавачванняў у дамагальніцтвах2

ЗША нанеслі некалькі ўдараў па Іране1

Эксперты папярэджваюць пра ўсплёск амаль невылечнай інфекцыі з цяжкай дыярэяй, якая перадаецца палавым шляхам8

Мадзяр расказаў, чаму Украіна не б'е па Крымскім мосце7

«Чакаюць трагедыі?» Кіроўцы б'юць трывогу праз стан моста цераз Случ паміж Мікашэвічамі і Жыткавічамі1

«Мёд для вушэй». Беларускамоўны ліфт у Мінску выклікаў фурор3

Расійская нафтаперапрацоўка абвалілася да мінімуму з 2005 года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА17

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць