Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»22

Інтэрнет-медыі: свабодныя як Куба!

Улада пакуль не збіраецца рэгістраваць сеціўныя выданні. Але д'ябал тоіцца ў дэталях. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Прадстаўнік Міністэрства інфармацыі Генадзь Курбека сарваў воплескі на круглым стале «Самарэгуляванне ў Байнеце», што адбыўся 27 студзеня ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры.

Ён урачыста паведаміў сеціўнай публіцы: вось, вы патрабавалі, каб не было рэгістрацыі інтэрнет-СМІ, дык мы яе і не збіраемся ладзіць.

Упадаць у эйфарыю, аднак, не варта. Д’ябал тоіцца ў дэталях.

Па-першае, узнікае прававая калізія. Бо закон аб СМІ, што набывае моц 8 лютага, адкрытым тэкстам прадпісвае Саўміну прыняць нейкі дакумент аб парадку рэгістрацыі інтэрнет-выданняў.

Пакуль што, гуляючы ў адлігу з Бруселем, айчынныя ўлады вырашылі прытрымлівацца парадыгмы «закон што дышаль». А як будзе заўтра? Дзе гарантыі, што сеціва не закілзаюць?

Праўда, памочнік прэзідэнта сп. Янчэўскі, якога аўтар гэтых радкоў дапякаў у лістападзе на круглым стале «Інтэрнет-СМІ: выклікі ХХІ стагоддзя» , патэтычна заявіў, што «інтэрнет у Беларусі быў, ёсць і будзе свабодным». Але хацелася б і нейкіх інстытуцыйных гарантый :)

Па-другое, новы закон аб СМІ ўсталёўвае адзіны ўзор журналісцкага пасведчання і драконаўскі парадак акрэдытацыі журналістаў.

На практыцы гэта азначае, што прадстаўнікам вэб-выданняў чыноўнікі будуць казаць: гуляй, Вася! Без паперкі ты кузурка, замест доступу да інфармацыі — дуля з макам.

Не выключаны і іншыя пасткі. Напрыклад, вэб-выданні могуць быць адсечаныя ад магчымасці публікаваць рэкламу. Скажуць: незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць — ці яшчэ якую халеру прыдумаюць.

Карацей, сеціўныя СМІ стануць свабоднымі як Куба — быў такі папулярны іранічны выраз за савецкім часам. Выдаўцы апынуцца ў такім становішчы, што самі стануць прасіць, каб іх зарэгістравалі. А дакумента ж няма! Карацей, за што змагаліся, на тое і нарваліся, зларадна скажуць чыноўнікі.

У кулуарах ММАЦ я трохі падыскутаваў з чыноўнікамі Мінінфарма. Яны даводзілі: пастанова аб рэгістрацыі была б толькі карысная інтэрнет-выданням. Кажу: а мо ісці ў адваротным кірунку? Не сеціўныя выданні заганяць у рэгістрацыю, а ўвогуле адмовіцца ад яе. У бальшыні дэмакратычных краін нават друкаваную прэсу не рэгіструюць. І акрэдытуюць вэб-журналістаў без аніякіх фармальнасцей.

Чыноўнікі нібыта і не пярэчылі, але па іх вачах я зразумеў, што вярзу ідэалістычную ахінею :)

Так што трыумфаваць сеціўнай публіцы рана. Але пакуль што — дзякуй адлізе. Чым долей Байнет не «ўпарадкаваны», тым цяжэй загнаць джына ў пляшку.

ЗЫ. Да пытання аб удзеле незалежнай супольнасці ў мерапрыемствах напаказ Еўропе і розных квазіструктурах «пры…». Лістападаўскі круглы стол на тэму свабоды інтэрнету таксама быў паказухай для Бруселя. Але ж, як бачым, нейкі плён даў. Уладу сёння абставіны прымушаюць у пэўнай ступені «адказваць за базар» на тэмы лібералізацыі. Так што дзе можна ўставіць свае тры грашы — трэба ісці ды ўстаўляць :)

Каментары2

Былая дэпутатка Марыя Васілевіч сабралася замуж ФОТА12

Былая дэпутатка Марыя Васілевіч сабралася замуж ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Вытворцы алкаголю панікуюць: моладзь да 25 гадоў амаль не п’е, прычым ва ўсіх краінах23

Пенсіянерка замест свечкі запаліла петарду. Тая ў руцэ выбухнула2

Памёр былы мітрапаліт Літвы Хрызастом — адзіны архіерэй РПЦ, які публічна прызнаў факт супрацы з КДБ1

Мінабароны Расіі заявіла аб захопе Курахава. Гэта крытычна важны лагістычны вузел5

Ураджэнец Полаччыны загінуў у вайне на баку Расіі. Ён сам вызваўся на фронт7

У Барысаве на акно шматпавярховіка прыляцеў паўлін ФОТАФАКТ9

Зяленскі распавёў, як дамагаўся абароны ад падпісантаў Будапешцкага мемарандуму. «Ім было пох*ру на Украіну»10

Прэм'ер Канады можа пакінуць пасаду кіраўніка партыі і прэм'ера

Дабратвор збіраецца ладзіць у Варшаве пікеты ў падтрымку Канапацкай17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былая дэпутатка Марыя Васілевіч сабралася замуж ФОТА12

Былая дэпутатка Марыя Васілевіч сабралася замуж ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →