Грамадства22

Памёр Віктар Крывой

Ён нарадзіўся ў Казахстане ў працоўнай сям'і беларускіх і рускіх пасяленцаў, атрымаў адукацыю ў Санкт-Пецярбургу і Маскве, фармаваў законы незалежнай Беларусі і без ваганняў казаў праўду тым, хто знаходзіцца ва ўладзе.

Гэты некралог — кароткі нарыс пра яркае і прадукцыйнае жыццё Віктара Іванавіча Крывога — чалавека, які з'яднаў у сабе першакласнага дзяржаўнага службоўца, навукоўца-правазнаўцы, які пакінуў вялікую спадчыну не толькі па тэарэтычных тэмах, але і як каментатар-практык, а таксама як менеджар і прадпрымальнік.

Ад радовішчаў Сібіры ў незалежную Беларусь

Яго юрыдычная кар'ера пачалася, калі ён, 16-гадовы малады чалавек, што нарадзіўся ў сяле Кустанайскай вобласці Казахскай ССР, паступіў у адну з самых элітных навучальных устаноў СССР, а да гэтага Расійскай імперыі — юрыдычны факультэт Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта (Ленін, Мядзведзеў і Пуцін — сярод яго найболей вядомых выпускнікоў).

В.І. Крывой быў незвычайным чалавекам у многіх адносінах. Як аднаму з лепшых выпускнікоў свайго года, яму быў дадзены выбар, дзе працаваць па сканчэнні навучання. Ён выбраў не Санкт-Пецярбург ці Маскву, дзе большасць людзей хацелі б зачапіцца, а Сібір на Крайняй поўначы СССР. Дабрабыт Савецкага Саюза ў значнай ступені залежаў ад запасаў нафты і газу, у тым ліку ад нядаўна разведаных радовішчаў Заходняй Сібіры. Ён пачаў сваю кар'еру ў якасці юрыста буйнога нафтагазавага прадпрыемства ва Урэнгоі ў Заходняй Сібіры, прыкладна ў 30 кіламетраў ад Палярнага кола.

Працуючы на поўную стаўку, ён таксама пісаў кандыдацкую дысертацыю і выхоўваў двух сыноў, што было б немагчыма без падтрымкі яго жонкі Галіны. Яго дысертацыя была прысвечана рэгуляванню працы па прынцыпе ратацыі, і была заснавана на эмпірычных дадзеных, сабраных у Сібіры. Неўзабаве пасля абароны дысертацыі ў Маскве ён пэўны час працаваў старшым выкладчыкам права ў Цюменскім дзяржаўным універсітэце. Цюмень была галоўным цэнтрам гэтай багатай нафтай і газам часткі Сібіры.

Віктар Крывой пачынаў як аспірант у вобласці міжнароднага публічнага права, але неўзабаве пераключыўся на працоўнае права. Савецкі Саюз засноўваўся на канцэпцыі поўнай занятасці, а беспрацоўе практычна не існавала, таму працоўнае права выконвала ролю, не параўнальную ні з адной іншай галіной права, і, напэўна, гарантавала лепшыя перспектывы кар'ернага ўзросту, чым міжнароднае права.

За тры гады до распаду Савецкага Саюза ён пераехаў у Беларусь, тагачасную Савецкую Рэспубліку, адкуль родам яго маці і жонка. БССР, тады адна з самых расквітнелых частак Савецкага Саюза, мела велізарную прамысловасць, пабудаваную пасля Другой сусьветнай вайны, і юрысты па працоўным праве былі вельмі запатрабаваныя.

Фармаванне праўнай сістэмы Беларусі

Калі ў 1991 годзе Беларусь стала незалежнай, яна сутыкнулася з маштабнай задачай пабудовы ўласнай палітычнай і юрыдычнай сістэмы. Віктар Крывой аказаўся ў цэнтры гэтага працэсу, калі стаў кіраваць ключавым дэпартаментам Міністэрства працы, што адказваў за новыя законы і іншыя нарматыўна-праўныя акты.

Напачатку 1990-х гадоў Віктар Крывой узначальваў працоўныя групы, што адказвалі за распрацоўку найважнейшых законаў Беларусі, у тым ліку Кодэкс законаў пра працу, Закон «Пра занятасць» і «Пра калектыўныя дамовы і пагадненні». Тады Беларусь была адкрыта свету, і ён цесна супрацоўнічаў з адмыслоўцамі Сусветнага банка і Міжнароднай арганізацыі працы. Ён быў адным з нешматлікіх дзяржаўных службоўцаў, якія ведалі ангельскую мову і рэгулярна ездзілі ў Жэневу, каб прадстаўляць Беларусь на важных міжнародных падзеях.

У 1990-х гадах Беларусь была шматпартыйнай дэмакратыяй з актыўным палітычным жыццём, цэнтрам якога быў парламент. З 1994 года Віктар Крывой працуе ў парламенце, хутка падымаючыся на ключавую юрыдычную пазіцыю ў краіне — кіраўніка юрыдычнага упраўлення Парламента. На гэтым этапе кожны законапраект у краіне патрабаваў яго візы.

У той перыяд Беларусь стала адной з самых прагрэсіўных краін у вобласці працоўнага права — напрыклад, яе Працоўны кодэкс служыў узорам лепшых практык таго часу. У 1996 годзе Віктар Крывой абараніў доктарскую дысертацыю ў Санкт-Пецярбургу, прысвечаную кадыфікацыі працоўнага заканадаўства Беларусі.

 У 1990 годзе ён заснаваў адно з першых малых дзяржаўных прадпрыемстваў у Беларусі, Беларускі кадравы цэнтр «Прафесіянал», якое спецыялізавалася на публікацыі каментароў вядучых беларускіх эканамістаў і юрыстаў да новых законаў Беларусі. Апроч прадпрыемніцкай чыннасці, пасля сыходу з дзяржаўнай службы ён працаваў загадчыкам кафедры грамадзянскіх дысцыплін буйнога ўніверсітэта і рэктарам інстытута ў Мінску.

Акадэмічная спадчына

Прафесар Крывой заўсёды ствараў. Вялікая частка яго публікацый прысвечана беларускаму і параўнальнаму працоўнаму праву. У апошнія гады ён выяўляў цікавасць да канцэптуалізацыі хрысціянскіх маральных асноў ў працоўным праве і разумення Льва Талстога хрысціянскіх і чалавечых каштоўнасцяў працы. Шмат хто з яго публікацый выйшаў у суаўтарстве з беларускімі і расійскімі калегамі, з якімі ён падтрымваў трывалыя прафесійныя і асабістыя сувязі.

Сярод занятых ім пасадаў былі намеснік старшыні Саюза юрыстаў Беларусі, эксперт Сусветнага банка і Эканамічнага суда Садружнасці Незалежных Дзяржаў, а таксама чалец шэрага кансультацыйных органаў Вярхоўнага суда, парламента і іншых устаноў. Прафесар Крывой сыграў ключавую ролю ў стварэнні Супольнасці працоўнага права, якая ў наш час з'яўляецца актыўным цэнтрам экспертаў па працоўным праве і нават праводзіў сваю парламенцкую кампанію ў 1996 годзе.

Нягледзячы на тое, што ў мінулым ён быў дзяржаўным службоўцам на высокіх пасадах, прафесар Крывой часта выступаў з рэзкай крытыкай дзяржаўнай палітыкі, што пазбаўляе простых людзей асноўных працоўных гарантый, што бароняцца міжнародным правам, такіх як перавод усіх працоўных на кароткатэрміновыя кантракты ці рэпрэсіі ў дачыненні да незалежных прафсаюзаў.

Віктар Крывой узляцеў са сціплай працоўнай сям'і ў Паўночным Казахстане на найвышэйшыя юрыдычныя пасады ў незалежнай Беларусі. Як у чалавека, які зрабіў сябе сам, у яго быў цяжкі характар і, у адрозненне ад многіх сваіх суайчыннікаў, ён без ваганняў бараніў свае прынцыпы перад тымі, хто мае уладу, нават калі гэта прыносіла яму шкоду.

1 ліпеня 2019 года, ён адыйшоў рана, як і многія мужчыны Беларусі, ва ўзросце 63 гадоў, пакінуўшы пасля сябе дваіх сыноў, трох унукаў і адну ўнучку.

Каментары2

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава

Усе навіны →
Усе навіны

Міністарка роўных правоў Швецыі пакутуе ад незвычайнай фобіі — яна баіцца бананаў21

Больш за 20 беларусаў выратавалі з рабства на звалцы пад Масквой8

Кіраўніка ЦВК Грузіі на заключным пасяджэнні аблілі фарбай1

Лукашэнка: Беларусы рвуцца па Gucci, Versace і іншую гадасць22

Лукашэнка: Бамжоў, дармаедаў у краіне не будзе35

У 44 гады памёр начальнік міліцыі Слаўгарада. У 2020-м ён скардзіўся на надпіс «3%»29

Апазіцыя ў Абхазіі заклікала грамадзян сабрацца днём ля парламента, каб зноў запатрабаваць адстаўкі прэзідэнта2

ДТЗ пад Івацэвічамі: адзін чалавек загінуў і чатыры, у тым ліку трое дзяцей, пацярпелі

Замок змянілі, а рэчы вынеслі ў пад'езд. Беларуска вярнулася з адпачынку ў арандаванае жыллё ў Польшчы, але яе чакаў сюрпрыз6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава

Галоўнае
Усе навіны →