Кіраўнік БРСМ Дзмітрый Варанюк апублікаваў у сацыяльных сетках рэп-трэк «Адчувай рытм», які запісаны сіламі трох выканаўцаў: sAva MC, KAPUSTINA & TimmiT.
Псеўданім самога Варанюка — TimmiT.
Пра што рэп? Адназначна сказаць цяжка. Выглядае, што пра жыццё.
«Лаві наш стыль жыцця, стыль думкі, імгненне шчасця, мы разам, — чытае Варанюк. — Працягні руку таму, хто з табой. Памятай, ты — галоўны герой. Спявай! Качай! Давай, спявай! Качай!»
Каментары