Кіраўнік БРСМ Дзмітрый Варанюк: Некарэктна супрацьпастаўляць стагоддзе ўтварэння ВЛКСМ і курапацкія расстрэлы
Кіраўнік БРСМ Дзмітрый Варанюк сёння ў суполцы арганізацыі Укантакце ўступіў у дыскусію наконт святкавання 100-годдзя ўтварэння ВЛКСМ і курапацкіх расстрэлаў у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года. «Наша Ніва» ўзяла каментар у спадара Варанюка, каб ён змог праясніць сваю пазіцыю на гэтую тэму. Вось што кіраўнік БРСМ нам адказаў:
Чытайце таксама: Кіраўнік БРСМ параўнаў факты пра рэпрэсіі НКВД супраць беларускай інтэлігенцыі з праграмамі Рэн-ТВ

— Тэма масавых расстрэлаў — сумная і журботная. І моладзь, вядома, мусіць ведаць і такія цёмныя старонкі сваёй гісторыі. Але часам, пры недахопе інфармацыі, гістарычныя факты абрастаюць міфамі і становяцца спекулятыўнымі, што можа вылівацца ў падобныя супрацьпастаўленні — менавіта таму я згадаў стылістыку праграм аднаго з каналаў. І я, як і многія, лічу, што гэтую сумную дату трэба памятаць, а загінулыя там людзі павінны быць ушанаваныя: адпаведнае даручэнне аб помніку ў Курапатах нядаўна даў кіраўнік краіны. Але таксама я лічу некарэктным супрацьпастаўляць стагоддзе ўтварэння ВЛКСМ і курапацкія расстрэлы.
-
«Усю выгаду ад гэтага займее Масква і Пуцін». Пазняк даў ацэнку візіту Ціханоўскай ва Украіну
-
Як будуць развівацца падзеі, калі Масква зноў, як і ў 2022, пачне наносіць удары па Кіеве з тэрыторыі Беларусі? Магчымыя сцэнары
-
Калеснікава: Я ніколі не кажу пра ваенныя санкцыі. Але існуе спартыўны трэк, памежныя пытанні, медыцына — усё што заўгодна
Каментары