Грамадства

На мяжы з Польшчай павялічацца чэргі: у Кузніцы хутка пачнецца рамонт

Абмежаванні на ўезд і на выезд з Польшчы часова ўводзяцца ў пункце пропуску Кузніца Беластоцкая з 22 ліпеня. Рамонтныя дарожныя работы працягнуцца каля чатырох месяцаў, паведамляе прэс-служба Падляшскага аддзелу Польскай памежнай службы.

Спачатку, каля двух месяцаў, будзе часова закрыты ўчастак дарогі на выезд з Польшчы ў Беларусь. Пазней на такі ж час будзе часова закрыты ўчастак на ўезд у Польшчу з Беларусі. Гэта можа ўскладніць пераход мяжы на любым відзе транспарту і спрычыніцца да павялічэння часу чакання. На час рамонту варта памятаць пра гэтыя ўскладненні пры планаванні паездак.

Мадэрнізацыя пункту пропуску ў Кузніцы каштуе каля 18,5 млн злотых (4,3 млн еўра), працы маюць скончыцца да вясны 2020 года. Сённяшняй інфраструктуры з польскага боку ўжо 18 гадоў і яна не надта добра прыстасавана да інтэнсіўнага руху падарожных. У 2018 годзе праз мяжу ў Кузніцы, паводле падлікаў польскіх памежнікаў, прапусцілі 2,6 млн чалавек. Пасля заканчэння мадэрнізацыі Кузніца будзе ў стане прапускаць рух нават на 70% большы.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Позна ўвечары Лукашэнка паразмаўляў яшчэ і з Джонам Коўлам. Імаверна, гаворка ішла пра ўмовы і тэрміны вызвалення палітвязняў2

Позна ўвечары Лукашэнка паразмаўляў яшчэ і з Джонам Коўлам. Імаверна, гаворка ішла пра ўмовы і тэрміны вызвалення палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Былы віцэ-прэм'ер Русы назваў Аляску рускай зямлёй18

Саміт на Алясцы: пазітыўны, негатыўны і іншыя сцэнары для Украіны7

Сярэдняя цана метра ў Мінску — 1754 даляры

Як спецслужбы ЗША рыхтуюць сустрэчу Трампа і Пуціна на Алясцы1

Мінчук не верыў, што маці не можа хадзіць, і жорстка забіў яе. Родныя раней ужо выклікалі на яго міліцыю2

Палітзняволеная мадэль Вераніка Жалубоўская выйшла на свабоду

Паспяховая топ-мадэль жыве ў беларускай вёсцы — з ганарараў ад Dior і Versace купіла бацькам карову8

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек24

У Мінску на школьным стадыёне сеў верталёт1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Позна ўвечары Лукашэнка паразмаўляў яшчэ і з Джонам Коўлам. Імаверна, гаворка ішла пра ўмовы і тэрміны вызвалення палітвязняў2

Позна ўвечары Лукашэнка паразмаўляў яшчэ і з Джонам Коўлам. Імаверна, гаворка ішла пра ўмовы і тэрміны вызвалення палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць