Моды2626

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек

Беларускі дызайнер Апці Эзіеў выпускае брутальнае адзенне, але большую папулярнасць яму прынеслі вірусныя ролікі.

Апці Эзіеў. Тут і далей скрыншоты яго сацыяльных сетак

З 2007 года мужчына мае ўласны брэнд адзення і аксэсуараў і носіць выключна свае рэчы.

На Апці Эзіева падпісана 1,6 мільёна чалавек у інстаграме, 805 тысяч у тыктоку і 621 тысяча ў ютубе. У чым сакрэт шалёнай папулярнасці, сказаць складана. Сам дызайнер сцвярджае, што справа ў яго ўпартасці, працавітасці і выхаванні.

Апошнія 10 гадоў ён займаецца паляпшэннем сваёй знешнасці: Апці старанна сочыць за харчаваннем, займаецца спортам і нават зрабіў пластычную аперацыю і перасадку валасоў.

Развіваць свае сацыяльныя сеткі ён пачаў у 2019 годзе.

Найбольш папулярны сюжэт яго ролікаў такі: Апці ідзе па вуліцы і быццам выпадкова сутыкаецца з дзяўчынай, якая размаўляе з сяброўкай — дзяўчына пасля гэтага глядзіць на мужчыну з захапленнем. У інстаграме адно з такіх відэа набрала каля 70 мільёнаў праглядаў і 1,5 мільёна лайкаў.

Ёсць і іншы варыянт канцоўкі такога сюжэту: Апці сутыкаецца з дзяўчынай, якая выглядае вельмі далёкай ад звычайных гераінь яго відэа (а ўдзельнічаюць у іх дзяўчаты мадэльных параметраў), рашуча бярэ яе за руку і зводзіць яе ад стройных сябровак. У тыктоку ў такога роліка 25,5 мільёна праглядаў і больш за мільён лайкаў.

@aptieziev

I'm happy now• Теперь я счастлив•

♬ My Heart Will Go On (Love Theme from "Titanic") - Céline Dion

Яшчэ адзін тыповы сюжэт Апці: ён падсаджваецца ў кафэ да дзяўчыны, якая снедае, і ці пачынае яе карміць, ці сам есць яе ежу.

@aptieziev

This is just the first meeting• Это только первая встреча•

♬ I Want to Know What Love Is (2017 Remaster) - Foreigner

Апці здымае ролікі амаль што ў прамысловых маштабах. Ён актыўна прапаноўвае ўсім ахвотным стаць героем ці гераіняй сваіх відэа. Колькі каштуе такая інтэграцыя, мужчына адкрыта не кажа. Але зразумела, што таннай паслуга быць не можа. Як мінімум праз тое, што задзейнічана ў працэсе цэлая каманда, якая здымае, мантуе, робіць саўнд-дызайн.

Азіеў цяпер жыве ў Дубаі, але гатовы вылецець для здымкаў у любую кропку свету — для Мінска і Масквы абяцае асабліва прыемныя ўмовы.

Пры гэтым Апці ўпэўнены: калі б на яго падпісаліся ўсе зайздроснікі (якія ўсё роўна глядзяць яго сацсеткі), яго аўдыторыя была б ужо 10 мільёнаў чалавек.

Сваёй галоўнай мэтай Апці называе стаць адным з самых крутых акцёраў у Галівудзе і зняць свой уласны фільм.

Каментары26

  • Азiевiч
    15.08.2025
    Тыповы беларус.
  • Максим Дизайнер
    15.08.2025
    Мой любимый Аптишечка. Знакомы сто лет. Веселый парень. Единственный настоящий фэшен-дизайнер в стране. Лучший из лучших. Все вещи, где есть заклепки - огонь огненные.
  • Нефанатка
    15.08.2025
    Ну грех не смотреть на такого секси-красавчика;)

Цяпер чытаюць

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары5

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Усе навіны →
Усе навіны

РІА Навіны выдаліла тэкст пра вайну з Літвой. Бо «не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»3

Цэны на нафту і газ зноў на піку: як канфлікт на Блізкім Усходзе гуляе на руку Маскве і што ад гэтага Беларусі4

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»47

Рэнтген-лабарантку з 38‑гадовым медыцынскім стажам адправілі ў калонію за палітыку14

Самы загадкавы аўтобусны маршрут Мінска знікне1

Унучку Уладзіміра Пуціна назвалі Эльзай12

Славакія сустрэлася з Мінскам. Ці стане беларусам лягчэй атрымаць візы?

Небарака з Ляхавічаў знік «на СВА» ўжо на трэці дзень, а ў барацьбе за грабавыя счапіліся сястра, сужыцелька і жонка — з чатырма дзецьмі, але чужымі8

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары5

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць