Улада

Еўра вярнуўся за мяжу 3 600 рублёў

Нацбанк устанавіў на 5 лютага курс еўра на ўзроўні 3 619 рублёў 48 капеек. Яшчэ два тыдні таму ён каштаваў 3 451 рубель 44 капейкі - постдэвальвацыйны мінімум.

Нацбанк устанавіў на 5 лютага курс еўра на ўзроўні 3 619 рублёў 48 капеек
, паведамляе сайт галоўнай афіцыйнай установы краіны.

За месяц, што прайшоў ад Новага году (ці дэвальвацыі?) супольная еўрапейская валюта зазнала найбольшыя ваганні ў нашым родным краі.

Новы постдэвальвацыйны курс еўра — 3 703 рублі, устаноўлены Нацбанкам (вечарам?) 1 студзеня, пратрымаўся да 5 студзеня — калі ён папоўз уніз: на 6 студзеня ён быў устаноўлены ў памеры 3 635 рублёў 76 капеек.

На наступны дзень еўра зноў паляцеў уніз — 3 565,93. Цягам некалькіх дзён ён балансаваў у межах 3 500 — 3 600 рублёў, пакуль 16 студзеня не зляцеў за мяжу 3 500 — да ўзроўню 3 492,68.

На 21 студзеня (20 студзеня быў дзень інаўгурацыі Абамы) еўра дасягнуў постдэвальвацыйнага мінімума — 3 451,44.

Потым пачаўся яго паступовы рост — на фоне павышэння курсу даляра. 28 студзеня еўра вярнуўся за мяжу 3 500 — быў устаноўлены на ўзроўні 3 581,20.

Сёння ён вярнуўся за мяжу 3 600.

Курс даляра ўстаноўлены на 5 лютага ў памеры 2 787 рублёў (за суткі вырас на 5 рублёў).

Букмекерам самы час прымаць стаўкі, калі афіцыйны курс даляра перакрочыць мяжу ў 2 800, а еўра вернецца на пазіцыі 2—5 студзеня.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Усе навіны →
Усе навіны

Самалёт Нікола Пашыняна не змог сесці ў Маскве праз атаку дронаў1

Джоні Дэп экранізуе «Майстра і Маргарыту» Булгакава — рыхтуецца першы англамоўны фільм9

Абвешчаны пераможцы фотаконкурсу Comedy Wildlife Awards 20251

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна17

ЗША прадставілі еўрапейскім краінам прапановы наконт вяртання Расіі ў сусветную эканоміку10

Нобелеўская лаўрэатка Мачада змагла тайна дабрацца да Осла пасля некалькіх гадоў падполля7

ЗША захапілі вялікі нафтавы танкер каля берагоў Венесуэлы3

Трамп: Зяленскаму трэба быць рэалістам, ва Украіне адбываецца маштабная карупцыя, час праводзіць выбары20

Сон ці фізічныя практыкаванні: што важней, калі не хапае часу на ўсё?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць