Свет1010

Расійскія ўлады патрабуюць ад Google цэнзураваць звесткі «пра незаконныя акцыі» на YouTube

Роскамнагляд накіраваў у адрас кампаніі Google ліст з патрабаваннем «прыняць меры па недапушчэнні рэкламавання несанкцыянаваных (незаконных) масавых мерапрыемстваў на відэахостынгу Ютуб, які належыць кампаніі», паведамляе сайт расійскага ведамства.

«Па наяўнай інфармацыі, шэраг структур, якія маюць YouTube-каналы, набываюць у YouTube рэкламныя інструменты (такія як «push-паведамленні») з мэтай распаўсюджвання інфармацыі аб несанкцыянаваных (незаконных) масавых мерапрыемствах, у тым ліку накіраваных на зрыў выбараў федэральнага і рэгіянальнага значэння.

Пры гэтым такія «push-паведамленні» паступаюць у тым ліку карыстальнікам, якія не падпісаныя на YouTube-каналы гэтых структур», — адзначаецца ў лісце.

У выпадку непрыняцця Google мер рэагавання Расійская Федэрацыя будзе расцэньваць гэта «як умяшанне ў суверэнныя справы дзяржавы, а таксама варожае ўздзеянне і перашкоду правядзенню дэмакратычных выбараў у Расіі», пакідаючы за сабой права на адэкватную рэакцыю, падкрэсліваецца ў лісце.

Мітынгі «За свабодныя выбары» прайшлі ў Маскве і іншых гарадах Расіі 14 ліпеня, 27 ліпеня, 3 жніўня і 10 жніўня. У іх узялі ўдзел дзясяткі тысяч людзей. Паліцыя затрымала агулам каля 2 тысяч чалавек. Следчы камітэт РФ пачаў крымінальныя справы аб масавых беспарадках і нападах на прадстаўнікоў улады, прайшлі затрыманні.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Усе навіны →
Усе навіны

Петэр Мадзьяр заявіў, што параіў бы Пуціну завяршыць вайну3

«Адкуль вы ўсе?!» Слава Камісаранка быў ашаломлены складам гледачоў на сваім канцэрце ў ЗША21

У Мінску сабутэльнікі забілі таварыша і вынеслі паміраць на лесвічнай пляцоўцы5

У мінскім аэрапорце па вяртанні з Грузіі затрымалі фатографа Аляксандра Шышко6

Танны аналаг Егіпта. Беларуска расказала, як адпачыла ў Камбоджы6

Прыёрбанк перавёў на рахункі дзяржавы мінімум 800 мільёнаў рублёў2

Мінчанка ляжала на ложку-трансформеры, калі той раптам склаўся2

У Гомелі зноў працуе рэстаран «Спадчына», закрыты пасля «Гукання вясны»

Навукоўцы ў шоку ад вынікаў даследаванняў інтэлекту пакалення Z14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць