«Фальксваген» пратараніў міліцэйскую машыну ў Асіповічах, яна перакулілася ВІДЭА
У Асіповічах «Фальксваген» урэзаўся ў машыну Дэпартамента аховы і перакуліў яе, паведамляе міліцыя ў сваім тэлеграм-канале.
За рулём «Фальксвагена» быў 54-гадовы кіроўца Паставаў. Ён ехаў па другараднай дарозе і не саступіў дарогу службовай машыне, якая ехала па галоўнай з уключанымі пробліскавымі маячкамі сіняга колеру.
Каментары