Грамадства1010

БТ паказала ВІДЭА са схаванай камеры, як рэдактар Ej.by Сяргей Сацук атрымаў канверт ад бізнэсмена

Белтэлерадыёкампанія паказала ў вечаровым эфіры сюжэт, прысвечаны Сяргею Сацуку, рэдактару сайта «Ежедневнік» (Ej.by).

Як сцвярджае БТ, у студзені 2019 года Сацук атрымаў грошы ад бізнэсмена Віктара Мядзведскага, прадстаўленага цяпер як «удзельнік працэсу за ўхіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў». Ён падазраваны па крымінальнай справе.

Мядзведскі перадаў Сацуку інфармацыю пра закупкі па завышаных цэнах і — як ён сам сцвярджае — прапанаваў $3000.

«На сустрэчы я перадаў Сацуку ўсю інфармацыю па «Макафарма», яго гэта зацікавіла, і я яму прапанаваў грошы ў канцы сустрэчы — у суме $3000, якія я яму перадаў», — кажа ў сюжэце Віктар Мядзведскі.

Пасля ў сюжэце згадваецца агульная сума $5000, але тлумачэнняў, па чыёй ініцыятыве яна была перададзеная, няма.

Сітуацыя з імавернай перадачай грошай адбылася ў студзені 2019 года. У такім выпадку Сацук будзе павінен у пачатку 2020 года задэклараваць атрыманыя грошы і сплаціць падаткі.

У сюжэце не сцвярджаецца, што перададзеныя грошы нейкім чынам паспрыялі таму, што была распаўсюджаная непраўдзівая інфармацыя.

Напрыканцы сюжэта карэспандэнт БТ зрабіў «падказку» праваахоўнікам: «Расследаванне крымінальнай справы працягваецца, як і працягваецца праца Сяргея Сацука ў жанры расследаванняў. Магчыма, дарэчы падумаць і аб крымінальна-працэсуальным баку, але гэта ўжо кампетэнцыя іншых органаў». Аднак не ўдакладняецца, што менавіта прапануецца інкрымінаваць рэдактару.

Сацук пісаў шмат расследаванняў пра сітуацыю ў беларускай медыцыне. Гэта ён летась раскруціў тэму карэйскай прышчэпкі «Эўпента», ад якой у Ганцавіцкім раёне раптоўна памерла дзіця. Сацук казаў, што чыноўнікі былі зацікаўленыя ў пастаўках «Эўпента» ў Беларусь. Па ягонай версіі, на беларускіх дзецях ставіліся эксперыменты, калі ім давалі гэту прышчэпку, якая не прайшла рэгістрацыю ў Беларусі.

Чыноўнікі абверглі яго здагадкі, супраць Сацука выступілі дзяржаўныя СМІ. Ужо тады яны намякалі, што яго расследаванні могуць быць замоўленыя гульцамі фармацэўтычнага рынку. Але гісторыя скончылася нічым.

Сацук вядомы сваімі неадназначнымі выказваннямі. У прыватнасці, ён заяўляў, што ў смерці Уладзіслава Кавалёва (справа аб тэракце ў мінскім метро) вінаватыя праваабаронцы. На яго Ej.by вёў калонку скандальны бізнэсмен Аркадзь Ізраілевіч. Сацук пагаджаўся з яго выказваннем, што абаронцы Курапатаў іграюць на габрэйскім пытанні.

Сам Сяргей Сацук пакуль недаступны для каментара.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава3

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Усе навіны →
Усе навіны

Ртутны тэрмометр прабыў у целе жанчыны восем гадоў. Неймаверная гісторыя ва Украіне1

Месі стаў футбалістам-мільярдэрам — як Раналду

Навукоўцы разгадалі адзін з галоўных сакрэтаў Вялікай піраміды — як яна здолела выстаяць падчас землятрусаў6

Трамп падоўжыў яшчэ на год санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі12

Зяленскі праінфармаваў еўрапейскіх лідараў пра расійскія планы адносна Беларусі5

Трамп вызначыўся, хто будзе новым кіраўніком амерыканскай разведкі

Беларуска злётала на Мальдывы і вярнулася з запазычанасцю амаль 18 000 рублёў8

Лаўроў угледзеў у Азіі фармаванне мясцовага НАТА і ўжо загадзя яго баіцца4

У беларускія вёскі пачнуць ездзіць фургоны самаабслугоўвання

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава3

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць