Усяго патроху

У Літве пабудавалі гіганцкую інсталяцыю з 2145 старых радыёпрыёмнікаў ФОТА

Увечары 23 жніўня на Саборнай плошчы ў Вільні гучала ва ўнісон гіганцкая інсталяцыя з 2145 старых радыёпрыёмнікаў. Рэкорд фіксавала літоўскае агенцтва Factum. Пра гэта паведамляе LRT.

Канструкцыя пад назвай «Адна хваля» з'яўляецца часткай юбілейнай праграмы, прысвечанай 30-годдзю «Балтыйскага шляху» — мірнай акцыі ў прыбалтыйскіх рэспубліках СССР. У той дзень 1989 года, два мільёны чалавек з Літвы, Латвіі і Эстоніі (гэта значыць прыкладна 25% насельніцтва трох прыбалтыйскіх рэспублік у той час) сфармавалі 650-кіламетровы жывы ланцуг ад Вільні да Таліна.

Ідэя радыёінсталяцыі распрацавана сумесна LRT і двума маладымі мастакамі. Спачатку ўстаноўка павінна была складацца з 650 старых радыёстанцый. Мастакі звярталіся да людзей па радыё і тэлебачанні з просьбай ахвяраваць старыя радыёпрыёмнікі і даставіць іх у мясцовыя паштовыя аддзяленні або ў штаб-кватэру LRT.

Пасля людзі прывезлі амаль у чатыры разы больш радыёпрыёмнікаў, чым чакалася, і ўстаноўка дасягнула памеру з 5-павярховы дом.

Усе радыёстанцыі, падключаныя і настроеныя на адну і тую ж частату, прайгравалі трохмоўную песню «The Baltics is Waking Up», якая стала гімнам Балтыйскага шляху і адной з самых папулярных песень «Спеўнай рэвалюцыі» (1987-1991) у Прыбалтыцы.

Пасля прэзентацыі на Саборнай плошчы ў Вільні інсталяцыю перанясуць у музей Парку Еўропы пад адкрытым небам непадалёк ад Вільні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»42

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце жанчыну, якую падманулі расійскія турысты? Кампанія, якая тут ні пры чым, прапанавала ёй кампенсацыю3

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха4

Севярынец расказаў, як і навошта рэзаў сабе руку на Акрэсціна ў 2020‑ым5

«Хто валодае Малой Такмачкай, той валодае светам». Непрыступнае ўкраінскае сяло стала мемам7

Прэзідэнт Францыі зладзіў прабежку ў Ерэване. З ім пабеглі вулічныя сабакі9

5 карысных паслуг мінскага аэрапорта, якія вы маглі не ведаць1

У Мінску ставяць спецыяльныя боксы для сабак — вось для чаго3

«У гэты дзень не спала ўся краіна». У Докшыцах з помпай адкрылі аўтамыйню7

У Расіі павесілі банер «З Днём Попеды!»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»42

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць