Здарэнні

Пад Лідай гарэў тарфянік

Ілюстрацыйны здымак mlh.by.

Вялікі тарфяны пажар лакалізавалі ў Дакудаўскім лясніцтве Лідскага лясгаса. Агмень быў выяўлены пажарным вартаўніком лясніцтва 30 жніўня а 16:40. Плошча ўзгарання склала 1,8 га, паведаміла прэс-служба Мінлясгаса.

Пажар адбыўся недалёка ад рэспубліканскага біялагічнага заказніка «Дакудаўскі», хутчэй за ўсё, праз неасцярожнасць пры карыстанні агнём.

«Работнікі лясгаса пры абследаванні тэрыторыі ўбачылі 17 прыпаркаваных легкавых аўтамабіляў. Месцы ў нас журавінавыя, людзі едуць у лес і на балота. У большасці выпадкаў прычынай падобных узгаранняў з'яўляецца чалавечы чыннік​», — растлумачыў галоўны ляснічы Лідскага лясгасу Андрэй Ерамейчык.

На месцы здарэння працавалі 43 спецыялісты лясгаса, было задзейнічана таксама 5 адзінак тэхнікі, 4 мотапомпы, 22 ранцавыя лясныя апырсквальнікі. Дапамагалі работнікі мясцовага торфабрыкетнага завода і пажарнікі.

Яшчэ да канца дня ўдалося ўзяць агонь «у кола», лакалізаваць узгаранне. Па стане на 11:00 31 жніўня пагрозы распаўсюджвання агню няма. Цяпер на месцы здарэння працуе тэхніка, якая залівае агмень вадой.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго5

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына з Талачына глядзеў фоты сына і западозрыў, што дзіця не яго10

«У вас ёсць усяго некалькі хвілін». Што рабіць, калі навальніца, ураган або смерч заспелі на прыродзе3

Сталі вядомыя падрабязнасці пра затрыманых у Польшчы агентаў беларускіх спецслужб, якія здымалі апазіцыйныя акцыі3

У Варшаве затрымалі беларуса і паляка, якія здымалі мерапрыемствы беларускай дыяспары2

Дрон скінуў пакет з фарбай на пасольства Расіі ў Швецыі1

Чаму Крэмль не здольны спыніць паліўны крызіс у Маскве нават цаной татальнага дэфіцыту ў рэгіёнах6

У Чэхіі 23‑гадовы беларус Якаў Кудзялевіч выйшаў з комы, якая працягвалася 73 дні1

Сёння стартуе Будслаўскі фэст2

Мінскага маналітчыка асудзілі за Гаюна5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго5

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць