У чацвер, 12 верасня, будзе пераважна без ападкаў. Ноччу +10.. + 15°С, месцамі +7.. + 9°С, днём +20.. + 26°С. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.
У Мінску — +21—23°С
13 верасня будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна без ападкаў, раніцай і днём месцамі, пераважна па паўночным захадзе кароткачасовыя дажджы. Максімальная тэмпература днём ад + 16 ° С па паўночным захадзе рэспублікі да + 26°С па паўднёвым усходзе. У Мінску — +17—19°С
У суботу, 14 верасня, следам за праходжаннем атмасфернага фронту на тэрыторыю краіны пачне паступаць халодная няўстойлівая паветраная маса са Скандынавіі. Месцамі кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні, паўночна-заходні парывісты, у асобных раёнах моцны парывісты.
Ноччу +7.. + 12°С, па паўднёвым усходзе да + 14°С, максімальная днём +13.. + 20°С. У Мінску — 14—16°С
Каментары