Свет88

Пасяджэнне парламента Новай Зеландыі было сарвана рытуальным танцам дэпутатаў ВІДЭА

Прадстаўнікі народу маоры ў знак нязгоды з законапраектам, які накіраваны на абмежаванне іх правоў, станцавалі хаку. Што гэта за народ і танец?

Māori маоры маори
Прадстаўніца маоры ў парламенце Новай Зеландыі Хана-Равіці Майпі-Кларк пачынае акцыю пратэсту. Скрыншот відэа The Guardian

Як паведамляе Reuters, у мінулы чацвер, 14 лістапада, пасяджэнне парламента Новай Зеландыі было перарвана пасля таго, як дэпутаты, якія прадстаўляюць карэнны народ краіны маоры, станцавалі свой рытуальны танец хака.

Маоры незадаволены законапраектам, які прапаноўвае перагледзець некаторыя палажэнні дамовы Вайтангі, якая была падпісана ў 1840 годзе паміж брытанскай каланіяльнай адміністрацыяй і правадырамі плямён маоры.

Пратэст узначаліла 22-гадовая Хана-Равіці Майпі-Кларк, самая маладая дэпутатка парламенту. Яна дэманстратыўна разарвала паперы з праектам і пачала выконваць хаку. Жанчыну падтрымалі іншыя дэпутаты.

Хто такія маоры

Маоры — гэта карэннае насельніцтва Новай Зеландыі, якое перасялілася сюды каля тысячы гадоў таму з Палінэзіі.

Да моманту прыходу еўрапейцаў у 17 стагоддзі, у маоры вылучыўся пласт ваенных правадыроў, якія маглі мабілізаваць значныя сілы. Менавіта гэтая акалічнасць паўплывала на тое, што каланізацыя Новай Зеландыі пачалася даволі позна. Да 1830 года еўрапейскае насельніцтва тут не перавышала 2000 чалавек.

У 1840 годзе Вялікабрытанія анэксавала Новую Зеландыю і падпісала з правадырамі маоры дамову Вайтангі. Адпаведна ёй, маоры абвяшчаліся падданымі Вялікабрытаніі, ім гарантавалася права на зямлю і абарона з боку дзяржавы. Усяго дагавор падпісалі 500 маоры, у тым ліку 13 жанчын.

Маоры ў традыцыйным адзенні. Фота: Wikimedia Commons

Каланізацыя Новай Зеландыі спачатку праходзіла мірна, але эканамічны крызіс 1850-х гадоў і палітыка адчужэння зямель маоры прывялі да канфліктаў, уключаючы войны супраць брытанскай адміністрацыі. Да 1890 года маоры страцілі 95% тэрыторый, а іх насельніцтва значна скарацілася.

У канцы XX стагоддзя ўрады Вялікабрытаніі і Новай Зеландыі прызналі англа-маорыйскія войны незаконнымі, прынеслі нашчадкам пацярпелых маоры афіцыйныя прабачэнні і выплацілі значныя грашовыя кампенсацыі.

Maori warror воін маоры воин маори
Воін маоры. Фота: Mike Powell / Getty Images

У канцы XX — пачатку XXI стагоддзя маоры мелі шэраг палітычных і культурных арганізацый, якія актыўна змагаліся за іх правы. У 1980-я гады мова маоры была прызнаная адной з афіцыйных моваў краіны. У 2004 годзе была заснавана Партыя маоры.

Па розных ацэнках цяпер маоры складаюць ад 17 да 20% насельніцтва краіны. Іх сярэдні ўзрост — 26,8 года ў параўнанні з 38,1 года ў сярэднім па Новай Зеландыі. Пры гэтым кожны трэці (29,6%) маоры ва ўзросце да 15 гадоў.

Каля паловы маоры пражывае ў самых сацыяльна-небяспечных раёнах краіны ў параўнанні з 24% астатняга насельніцтва. Пры гэтым яны складаюць больш за палову зняволеных. У параўнанні з іншымі этнічнымі групамі ў маоры вышэйшы і ўзровень беспрацоўя. Менш за палову дзяцей маоры атрымліваюць сярэднюю адукацыю. Даследаванні выявілі, што ў сем'ях маоры дзеці і жанчыны часцей церпяць ад хатняга гвалту.

Працягласць жыцця ў маоры меншая за сярэднюю па краіне. Яны больш за іншыя народы маюць праблемы са здароўем, уключаючы больш высокі ўзровень алкагалізму, наркаманіі, курэння і атлусцення. У 2021 годзе ўрад нават стварыў першае спецыялізаванае Упраўленне аховы здароўя маоры.

Пачынаючы з 1868 года за маоры зарэзерваваныя месцы ў парламенце краіны (цяпер 7 з 120).

Танец хака

Хака ёсць рытуальным танцам маоры. Вядомасць у свеце ён атрымаў дзякуючы зборнай камандзе Новай Зеландыі па рэгбі, якая выконвае яго перад кожным матчам. Гэты танец цяпер часта выкарыстоўваецца і ва Узброеных сілах Новай Зеландыі.

haka хака
Нацыянальная зборная Новай Зеландыі па рэгбі All Blacks выконвае хаку перад пачаткам гульні супраць Францыі, 2006. Фота: Wikimedia Commons

Першапачаткова хака выконвалася перад бітвамі, каб запужаць ворага, падняць баявы дух воінаў і заклікаць на дапамогу продкаў. Гэты танец таксама выконваецца на вяселлях і пахаваннях, афіцыйных цырымоніях і святах.

Маоры таксама выконваюць хаку для выражэння пратэсту ці падтрымкі пытанняў, якія іх тычацца.

У парламенце Новай Зеландыі выкананне хакі таксама не з'яўляецца нечым незвычайным. Так, год таму, у снежні 2023-га, Хана-Равіці Майпі-Кларк выканала яго разам з іншымі дэпутатамі-маоры на адкрыцці сесіі парламента. Тады па ўсёй краіне маоры пратэставалі супраць планаў новага ўраду ўнесці змены ў закон 1840 года.

Аднак законапраект быў прадстаўлены на абмеркаванне парламенту праз год. Гэта выклікала новую хвалю масавых пратэстаў. Да іх далучыліся і парламентарыі. Па прагнозах, нягледзячы на тое, што законапраект прайшоў першае чытанне, шанцы на тое, што ён будзе прыняты, вельмі нязначныя.

Каментары8

  • Ганьба
    15.11.2024
    Прыемна, што і некаторыя дэпутаты не-маоры падтрымалі. А вось у лукашэнкаўскім парламенце непрастытутак і начосаў такіх танцаў не бывае - хіба, танец філейных частак: хто прывабней выставіць. Але дачакаемся і мы свайго лебядзінага возера.
  • Хака ёсць рытуальным танцам маоры
    15.11.2024
    можа Прадстаўнікі народу маоры сабраліся нарэшце павячэраць, хоць іх продкам некалі "мясо белого человека на вкус .. оказалось на редкость отвратным и ужасно солёным"
  • на фота "Маоры ў традыцыйным адзенні" гляджу
    15.11.2024
    арнамент і колеры таксама ў беласаў скралі?

Цяпер чытаюць

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Усе навіны →
Усе навіны

Губазікаўцы заявілі пра затрыманне нацыстаў-паганцаў з БЧБ-сімволікай19

Дзяўчына на каньках пракацілася па тратуарах Гомеля ВІДЭА1

Маршрутка ўрэзалася ў пераход метро ў цэнтры Мінска1

Як планавалася сустрэча Ціханоўскай і Зяленскага і што будзе далей? Расказвае Вячорка6

У Белым доме павесілі сумесную фатаграфію Пуціна і Трампа22

У Вільні ўчора прызямліўся кантрабандны шар з беларускімі цыгарэтамі1

У чацвер на мяжы з Польшчай для фур адкрыюць новую зону чакання памерам з 30 футбольных палёў

Фядута расказаў, як аднойчы ў калоніі яго вялі на «расстрэл». А аказалася, на сустрэчу з Марзалюком10

Даклад CSIS: Расія страціла на вайне забітымі і параненымі 1,2 млн чалавек, Украіна — да 600 тысяч5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць