Здарэнні44

Падлетка, які забіў вучня і настаўніцу ў школе ў Стоўбцах, пасадзілі на максімальна магчымыя 13 гадоў

Фота Вадзіма Заміроўскага, TUT.BY

Былы вучань стаўбцоўскай школы прызнаны вінаватым у забойстве настаўніка і 11-класніка, а таксама ў замаху на забойства ў дачыненні да яшчэ двух школьнікаў. Прысуд — 13 гадоў пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі. З-за ўзросту абвінавачанага справа слухалася ў закрытым рэжыме, публічна абвясцілі толькі прысуд, піша Tut.by.

Трагедыя адбылася 11 лютага. Вучань 10 класа Вадзім Мілашэўскі прыйшоў на заняткі загадзя, каля 7.40. Пакінуў партфель і выйшаў з кабінета. Затым вярнуўся і з нажом напаў на настаўніцу гісторыі Марыну Пархімовіч, якая павінна была весці першы ўрок. За педагога паспрабавалі заступіцца два аднакласнікі, у выніку яны атрымалі раненні. Пасля гэтага абвінавачаны выбег з класа, зайшоў у суседні кабінет, дайшоў да апошняй парты і напаў на вучня 11-га класа Аляксандра Раманава, хлопец памёр на месцы. Вадзім збег, але праз дзве гадзіны яго затрымалі. У заплечніку ў яго знайшлі малаток, а пры асабістым вобшуку — дымавыя шашкі і петарды. Так храналогію тых падзей апісваў Следчы камітэт.

Пра загінулую настаўніцу яе былыя вучні выказваліся самымі цёплымі словамі. Сашу Раманава апісвалі як мэтанакіраванага і прыязнага хлопца. Пра Вадзіма казалі, што ён быў спакойным і бесканфліктным, добра вучыўся і не меў праблем з паводзінамі. Ніхто не мог паверыць, што ён здольны на такое злачынства. Таму матыў — што рухала падлеткам — выклікаў заканамерныя пытанні ў многіх.

Вадзіма Мілашэўскага прызналі вінаватым у забойстве дзвюх асобаў з асаблівай жорсткасцю з хуліганскіх меркаванняў, замаху на забойства двюх асобаў з асаблівай жорсткасцю з хуліганскіх меркаванняў і асабліва злосным хуліганстве. Вядома, што пракурор прасіў для Вадзіма Мілашэўскага 13 гадоў пазбаўлення волі — гэта максімальна магчымы тэрмін з улікам таго, што на момант здзяйснення злачынства падлетку было менш за 16 гадоў.

Бацька загінулага Аляксандра Раманава ў судзе. Фота Вадзіма Заміроўскага, TUT.BY

Чытайце: Бацька забітага ў Стоўбцах школьніка пракаментаваў прысуд забойцу сына

Згодна з вынікамі медыцынскага агляду, падлетак не знаходзіўся ні ў стане алкагольнага ап'янення, ні пад уздзеяннем наркатычных і псіхатропных рэчываў. Псіхолага-псіхіятрычная экспертыза паказала, што Вадзім Мілашэўскі ў поўнай меры мог усведамляць значэнне сваіх дзеянняў і кіраваць імі. Сваю віну абвінавачаны прызнаў часткова.

Судовае пасяджэнне праходзіла ў закрытым рэжыме, паколькі на момант здзяйснення злачынства школьніку было менш за 16 гадоў. Акрамя таго, у матэрыялах справы ўтрымліваюцца звесткі аб стане яго здароўя — медыцынская таямніца.

Адзначым, што рашэнне суда пакуль не ўступіла ў законную сілу і можа быць абскарджана ў Вярхоўным судзе.

Чытайце таксама:

Чаму ён? Бацька хлопца, якога забілі ў Стоўбцах, падрабязна расказаў пра сына і дзень яго смерці

11-класнік, які загінуў у школе ў Стоўбцах, быў актывістам ТБМ, размаўляў па-беларуску і насіў майку з Пагоняй ФОТЫ

«Ну што яму нарабілася? Гэтыя бедныя дзеткі самі ўсё стараюцца». Родная нападніка са Стоўбцаў расказала пра ягоную сям'ю

Дзесяцікласнік у Стоўбцах напаў з нажом на настаўніцу і аднакласнікаў, двое загінулі

«Цэліў у горла»: сталі вядомыя падрабязнасці здарэння ў Стоўбцах, дзе школьнік зарэзаў настаўніцу і вучня

Што было на старонцы Укантакце ў хлопца, які забіў настаўніцу

Сваякі хлопца, якога парэзаў аднакласнік у Стоўбцах, распавялі пра яго стан

Каментары4

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі92

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі

Усе навіны →
Усе навіны

На Вячы па цане катэджа прадаецца вядомая база адпачынку

Махляры сталі лавіць беларусаў каля банкаматаў6

ФІФА хоча павялічыць колькасць зборных на мундыялі да 64‑х2

Жыхара Жлобіна асудзілі за пратэсты, хоць тэрмін даўніны павінен быў выйсці. Як такое магчыма?6

Саудаўская Аравія рыхтуецца паставіць на месца еменскіх хусітаў1

Ва Украіне прадухілілі замах на камандзіра «Хартыі»

Зяленскі дабіваецца, каб Маск дазволіў Украіне выкарыстоўваць Starlink для навядзення дронаў на тэрыторыі Расіі1

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі3

У Мінску мантуюць грандыёзны аквапарк на вадзе амаль на 2000 квадратных метраў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі92

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць