Свет22

Еўрасаюз пагодзіцца працягнуць Brexit да лютага

Еўрапейскі саюз адкладзе працэдуру выхаду Вялікабрытаніі да лютага, калі яе прэм'ер-міністр Борыс Джонсан не зможа заключыць здзелку на гэтым тыдні. Пра гэта паведамляе The Times са спасылкай на свае крыніцы.

Пры гэтым адзначаецца, што Брытанія зможа выйсці і раней за люты (1 або 15 кожнага месяца), калі ўгода будзе зацверджана да заканчэння адтэрміноўкі. Канчатковае рашэнне ў альянсе не будзе прынята да таго часу, пакуль не стане канчаткова ясна пра дамоўленасці ў брытанскім парламенце на гэтым тыдні. У выпадку з'яўлення больш сур'ёзных цяжкасцей у Джонсана, такіх як рашэнне правесці паўторны рэферэндум, адтэрміноўка можа працягнуцца да чэрвеня.

19 кастрычніка парламент Вялікабрытаніі прагаласаваў за тое, каб запытаць у Еўрасаюза новай адтэрміноўкі па Brexit. Разам з тым прэм'ер-міністр Борыс Джонсан заявіў, што не збіраецца адкладаць выхад з ЕС, запланаваны на 31 кастрычніка.

Брытанія павінна была выйсці з ЕС 29 сакавіка, але парламент некалькі разоў адхіляў прапанову тагачаснага прэм'ера Тэрэзы Мэй па ўмовах пагаднення аб выхадзе. Лондан, атрымаў ад Брусэля адтэрміноўку да 12 красавіка, а затым да 31 кастрычніка. Бакі павінны былі распрацаваць ўзаемапрымальны дагавор, які дазволіць згладзіць наступствы Brexit.

Каментары2

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 13 тысяч мінскіх выпускнікоў сабралі на «Мінск-Арэне». Слухалі Лёшу Свіка ФОТЫ6

«Не бачыла ніводнага смажанага сабакі». Беларуска расказала, як адпачыла ў В’етнаме

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава9

У Нідэрландах археолага затрымалі за ўтойванне парэшткаў д'Артаньяна2

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць