Усяго патроху55

Навукоўцы высветлілі, што надвор'е сапраўды ўплывае на самаадчуванне

Людзі з хранічнымі захворваннямі — напрыклад, з артрытам, — часцей адчуваюць боль падчас вільготнага надвор'я. Даследчыкі Манчэстэрскага ўніверсітэта вывучылі даныя, сабраныя са смартфонаў 2500 чалавек, і выявілі, што пачуццё болю ў розных частках цела ўзмацняецца ў адносна цёплыя, але пры гэтым дажджлівыя дні, піша BBC.

Многія людзі нярэдка скардзяцца, што ў іх баляць суставы, калі змяняецца надвор'е. Некаторыя нават сцвярджаюць, што могуць прадказаць будучыя змены надвор'я на падставе таго, як «адчуваюць» сябе іх калені, суставы пальцаў і гэтак далей.

Але даследаваць сувязь паміж надвор'ем і пачуццём болю надзвычай складана.

Манчэстэрскія навукоўцы вывучылі даныя жыхароў розных раёнаў Вялікабрытаніі, якія пакутуюць ад артрыту і іншага болю.

На працягу ад аднаго да 15 месяцаў даследчыкі рэгістравалі ўзровень болю, пра які паведамлялі валанцёры, а іх смартфоны адзначалі мясцовыя ўмовы надвор'я.

Спалучэнне нізкага атмасфернага ціску з ветраным і сырым надвор'ем павялічвае адчуванне болю на 20%. У такое надвор'е людзі таксама часцей паведамлялі, што ў іх «ломіць косці».

Пры гэтым не было знойдзена карэляцыі з адной толькі тэмпературай паветра ці ж толькі ўзроўнем вільготнасці паветра.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Мінску бяспраўнікаў ловяць па камерах. Нават тых, хто едзе з маскай на твары

У Мінску бяспраўнікаў ловяць па камерах. Нават тых, хто едзе з маскай на твары

Усе навіны →
Усе навіны

Шоўмэн, футбаліст, быў супраць беларусізацыі — расказваем пра кіраўніка Ліды, які закаханы ў Расію16

Зяленскі прыбыў у Вашынгтон і зрабіў заяву3

«Калі захоча, Зяленскі можа амаль імгненна скончыць вайну з Расіяй» — Трамп напісаў новы допіс36

Інжынерны цуд коштам $167 мільярдаў павінен зрабіць Кітай энергасамадастатковым. Вось у чым яго сутнасць3

Чаму ў Венеры няма такога спадарожніка як Месяц? Бо сутыкненне з іншай планетай пайшло не па сцэнары Зямлі1

Ва Украіне паказалі новую дальнабойную крылатую ракету «Фламінга»7

«Кааліцыя згодных» гатовая размясціць войскі ва Украіне пасля спынення агню6

Кныровіч лічыць, што «Новая Беларусь» была б здаровай, калі б прыйшлі Пазняк, Усаў, Кавалеўскі, Саннікаў, Цапкала і Радзіна26

Мірсалімава запатрабавала ад «Мінскай праўды» выбачыцца за паклёп Азаронка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску бяспраўнікаў ловяць па камерах. Нават тых, хто едзе з маскай на твары

У Мінску бяспраўнікаў ловяць па камерах. Нават тых, хто едзе з маскай на твары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць