Грамадства44

Ад 27 кастрычніка ў Мінску пачынаюцца мерапрыемствы ў памяць ахвяр рэпрэсій

Напярэдадні «чорнае ночы» 29 кастрычніка і Дзядоў у Мінску пачынаюцца мерапрыемствы па ўшанаванні памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій сталінскай пары. Пройдуць паэтычныя вечарыны з чытаннем вершаў расстраляных паэтаў, экскурсіі, прэзентацыі мастацкіх твораў. Расклад змясціў у сваім фэйсбуку Зміцер Дашкевіч.

27 кастрычніка, 14:00 — Экскурсія, прысвечаная Праваслаўнай царкве ў гады савецкіх рэпрэсій.

27 кастрычніка, 19:00, «Грай кафэ» (Інтэрнацыянальная 33) — «Вечар вечных вершаў».

28 кастрычніка, 13:00, Прэс-клуб (Харужай 3-601) — брыфінг «Расстраляная Беларусь».

29 кастрычніка, 11:00 — 17:00, Кальварыйскія могілкі — Шлях Памяці па месцах сталінских рэпрэсій: Кальварыя, Цівалі, станцыя Менск-Таварны, Лошыца, Благоўшчына, Вайсковыя могілкі, парк Чалюскінцаў.

29 кастрычніка, 20:00, Курапаты, Галгофа — «Ноч расстраляных паэтаў».

31 кастрычніка, 18:30, пляцоўка OK16 (Кастрычніцкая 16) — вечар паэзіі, прэзэнтацыя дызайнерскіх партрэтаў рэпрэсаваных літаратараў.

3 лістапада — Дзяды.

Таксама далучыцца да абароны Курапатаў і ўшанаваньня памяці нявінна забітых пісьменьнікаў і грамадскіх дзеячаў можна, ахвяраваўшы на арганізацыю гэтых мерапрыемстваў праз molamola.by/ і фэйсбук

А хто мае натхненне, запісваеце вершы і прозу ды выкладайце на свае старонкі ў сетках пад хэштэгамі #Курапаты #Ночпаэтаў

Каментары4

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць