Усяго патроху

Зімовыя вандроўкі: 23 лістапада — падарожжа ў Полацк

Турыстычная кампанія «БелЮніІнтэрКом» запрашае адправіцца ў зімовыя вандроўкі.

Прыгожыя краявіды над Дзвіной, атмасфера самага старога горада Беларусі, чароўны Наваградак, хараводы з Дзедам Марозам — усё гэта разам з намі і па-беларуску!

23 лістапада — першая выправа, у Полацк

Кожная вуліца, кожны будынак у Полацку прасякнуты духам гісторыі. Тут і дыямент беларускага барока, Сафійскі сабор, і Спаса-Еўфрасінеўскі кляштар, заснаваны яшчэ святой Еўфрасінняй Полацкай. Таксама ўдзельнікі экскурсіі завітаюць у комплекс Іезуіцкага калегіума і пабачаць механічную галаву, якая адкажа на ўсе вашыя пытанні!

Цана ўдзелу: 55 руб. (дадаткова аплачваецца абед).

30 лістапада — Уселюб, «Нёман», Наваградак 

Мінск — Дуды — Уселюб — Шклозавод «Нёман» — Наваградак — Мінск

Як ствараюцца шкляныя шэдэўры? Пра гэта можна будзе даведацца падчас вытворчай экскурсіі на шклозавод «Нёман». Па дарозе заедзем у Дуды, дзе пабачым драўляны храм 1772 года, а пасля ва Уселюб — з самым старым у Беларусі гатычным касцёлам. І пры канцы наведаем першую сталіцу Вялікага Княства Літоўскага — Наваградак.

Цана ўдзелу: 52 руб. (падарункі ад завода ўваходзяць у цану экскурсіі). Дадаткова аплачваецца абед (10 рублёў).

 

14 снежня — у госці да Дзеда Мароза

Едзем да Дзеда Мароза ў Бярэзінскі біясферны запаведнік, там нас чакае анімацыйная праграма, блінцы з гарбатай, экскурсія па запаведніку і сапраўдны майстар-клас. Па дарозе мы заедзем у Лагойск, дзе быў утвораны першы на тэрыторыі Беларусі музей!

Цана ўдзелу: 73 руб. (з абедам).

Больш інфармацыі пра вандроўкі на сайце (цісніце на «Расклад вандровак»).

Тэлефануйце:

+375 29 334-70-09 Viber, WhatsApp; Telegram; +375 29 835-70-09. Або скарыстайцеся анлайн-браніраваннем.

Або завітвайце:

Мінск, вуліца Маркса, 40-40.

Аплаціць экскурсію можна і праз сістэму «Разлік».

Кожная 5-я вандроўка — 50% зніжка, кожная 10-я вандроўка — бясплатна.

ТАА «БелЮніІнтэрКом». УНП 190522713

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў1

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Так выглядаў Аляксандр Лукашэнка на Валааме ФОТЫ24

У Гомельскай вобласці ствараецца новая дэсантная брыгада3

Лукашэнка расказаў, як ён перажываў за Трампа8

Лукашэнка заявіў, што ў беспілотніку, які ўпаў у Мінску, было 59 кг выбухоўкі10

Лукашэнка вучыў Зяленскага: «Я хачу сустрэцца з Пуціным» — ну што ты крычыш пра гэта?»14

«Спала і прачнулася на абломках унізе». Гісторыя дзяўчыны, якая падчас атакі Расіі на Кіеў выпала з 9-га паверха і выжыла

Белы дом пераўтвараецца ў казачны палац: Трамп будуе бальную залу за 200 мільёнаў даляраў7

Джасцін Цімберлэйк расказаў, што мае хваробу Лайма, якую пераносяць кляшчы. Боль ён трываў два гады на сцэне5

Пачалася сустрэча Лукашэнкі і Пуціна5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў1

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць