Грамадства88

Шахцёры ў Любанскім раёне засталіся без даплат і дадатковай пенсіі, бо фармальна іх наймалі немцы. Як так?

У Любанскім раёне цяпер будуецца Нежынскі горна-абагачальны камбінат. Праходку шахтных ствалоў выконвае нямецкая кампанія Deilmann-Haniel. Мясцовыя жыхары, занятыя ў падземных работах, не атрымалі ні даплат, ні іншых ільгот, нягледзячы на небяспечныя ўмовы працы.

Пра сітуацыю «Нашай Ніве» расказаў старшыня Беларускага незалежнага прафсаюза Максім Пазнякоў.

«Усе падземныя працы з’яўляюцца шкоднымі, таму патрабуюць атэстацыі. Па яе выніках выдаецца клас небяспекі і вызначаюцца дадатковыя гарантыі і выплаты. Але нямецкая кампанія атэстацыю не праходзіла», — паведаміў Пазнякоў.

Тым жа праходчыкам павінны даваць дадатковыя 42 дні адпачынку да мінімальнага (агулам атрымліваецца 66 дзён), скарочаны працоўны дзень (сем гадзін, а не восем), грашовыя даплаты. Плюс работнікі трапляюць пад дадатковае пенсійнае страхаванне. Кампанія мусіць адлічаць 9% ад іх заробку ў фонд сацабароны насельніцтва, і чалавек пасля абірае — ці выйсці раней на 10 год на пенсію, ці забраць гэтыя грошы.

Нічога з гэтага шахцёры ў Любанскім раёне не атрымалі.

Фота mlyn.by.

«Як гэта магчыма, калі кампанія працуе на тэрыторыі Беларусі? Мы адправілі скаргу ў пракуратуру. Сустрэліся з кіраўніком кампаніі — ён нам сказаў, што яны не абавязаны праводзіць атэстацыю. Пасля сустрэчы пачалі выклікаць работнікаў, апытваць, хто ў складзе прафсаюза. Пачаўся ціск. Трэба прымусіць дзяржаву выконваць сваю функцыю».

Па словах Максіма Пазнякова, у кампаніі працуе каля 300 чалавек (сярод іх і беларусы, і замежнікі). Практычна ўсе — пад зямлёй.

У камітэце па працы, занятасці і сацабароне Мінскага аблвыканвама пра сітуацыю ведаюць, але пакуль паўплываць не могуць.

«Кампенсацыі распаўсюджваюцца на работнікаў, якія прыняты на працу арганізацыямі, зарэгістраванымі на тэрыторыі Беларусі.

Гэта кампанія не зарэгістравана. Яна здзяйсняе прыём на працу на падставе даверанасці, якая ў іх ёсць. Вось у чым праблема»,

— патлумачыла кіраўніца ўпраўлення дзяржаўнай экспертызы ўмоў і аховы працы камітэта Аксана Кавалёва.

Яна дадала, што, каб урэгуляваць праблемы, трэба ўнесці змены ў заканадаўства, таму ўсе дакументы накіравалі ў Міністэрства працы і сацабароны. Там пацвердзілі, што разглядаюць сітуацыю, але пракаментаваць змогуць, толькі калі азнаёмяцца з усімі нюансамі.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня7

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня

Усе навіны →
Усе навіны

Менш чым за гадзіну беларусы сабралі першыя 40 тысяч еўра для палітвязняў, якіх вызвалілі сёння5

Андрэя Пачобута сярод вызваленых палітвязняў няма7

Усе вызваленыя палітвязні дэпартаваныя з Беларусі8

На свабодзе Максім Знак і Аляксандр Фядута5

На свабодзе рэдактарка партала Tut.by Марына Золатава1

Вызвалілі праваабаронца Уладзя Лабковіча1

Віктар Бабарыка ў спісе памілаваных8

«Байсол» запусціў збор для палітвязняў, вызваленых 13 снежня2

Выйшлі на свабоду некалькі іншаземцаў і беларусаў з замежнымі пашпартамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня7

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць