Грамадства4343

МАРГ заклікае беларусаў кожную пятніцу размаўляць па-беларуску і слухаць беларускую музыку

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю запускае акцыю «Кожная пятніца — роднае, сваё!». Яна накіраваная ў першую чаргу на павялічэнне долі беларускіх тавараў на ўнутраным рынку, але ахоплівае куды больш сфер жыцця.

Ведамства заклікае беларусаў раз на тыдзень не толькі купляць мясцовыя прадукты, але таксама апранаць адзенне і абутак беларускай вытворчасці, чытаць і размаўляць па-беларуску, а таксама слухаць беларускую музыку.

Пра акцыю аб’явіў намеснік міністра Алег Дзікун, выступаючы на рускай мове ў чацвер, 11 снежня, на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры.

Чакаецца, што па пятніцах беларускія вытворцы і гандлёвыя сеткі будуць рабіць зніжкі на беларускія тавары. Пакупнікі ў сваю чаргу могуць падтрымаць ініцыятыву, купляючы беларускае і расказваючы пра акцыю ў сацсетках з хэштэгам #ДзеньРоднагаСвайго.

Пачаць удзельнічаць у акцыі можна ўжо заўтра.

Каментары43

  • Андрэй Бадун
    11.12.2025
    Геніяльна, спачатка забаранілі ўсю нацыянальную культуру, нават Купалу з Багдановічам зачысцілі ад "палітычныга" складніку, а цяперака - давайце папуляразываць. А што? Песні гэтай [Рэд. Выдалена], як яе, Сялюк?

    [Зрэдагавана]
  • непарадак
    11.12.2025
    Где бондарева, она должна навести порядок в министерстве !
    Эта жа - непарадак, цэлая министерства кинулася у экстрамизм.
  • непарадак
    11.12.2025
    Гдзе бондарава, куды ана смотрыт ?

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?8

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Усе навіны →
Усе навіны

У Дагестане судзілі маладую беларуску — бо апублікавала відэа з лагатыпам Instagram1

Арнітолагі патлумачылі, чаму журавы дагэтуль не адляцелі з Беларусі

Які чысты даход патрэбны для камфортнага жыцця ў Еўропе4

Пуцін прачытаў лідарам Фінляндыі і Нарвегіі лекцыю па гісторыі сярэднявечных славян14

Пасля няўдалага скоку ў возера 19‑гадовы беларус аказаўся ў інвалідным вазку — ён знайшоў сябе ў стварэнні касмічных свяцільнікаў ФОТЫ1

Статкевіч на зварот Золатавай і Калеснікавай: Ён абясцэньвае пакуты і ахвяры, гэта ідэалогія прыстасаванства93

Трамп разлічвае сустрэцца з Зяленскім і Пуціным

Махлярам больш не патрэбны ваш пароль. Яны могуць скрасці «лічбавы ключ» і атрымаць доступ да акаўнта нават пры двухфактарнай абароне4

Абноўленыя экзітполы пасля выбараў у Ізраілі: пераможцы няма, апазіцыйны блок Айзенкота ідзе нароўні з Нетаньяху4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?8

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць