Грамадства

Санкцыі Эўразьвязу адносна беларускіх чыноўнікаў падтрымалі яшчэ 10 краін

Да фінансавых санкцый Эўразьвязу адносна 36 высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, сярод якіх кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка, далучыліся яшчэ 10 краінаў - Альбанія, Баўгарыя, Босьнія і Герцагавіна, Ісляндыя, Ліхтэнштэйн, Македонія, Румынія, Нарвэгія, Сэрбія і Харватыя.

Да фінансавых санкцый Эўразьвязу адносна 36 высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, сярод якіх кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка, далучыліся яшчэ 10 краінаў - Альбанія, Баўгарыя, Босьнія і Герцагавіна, Ісляндыя, Ліхтэнштэйн, Македонія, Румынія, Нарвэгія, Сэрбія і Харватыя. Яны выказалі гатоўнасьць узгадніць сваю палітыку з рашэньнем краін Эўразьвязу.

Прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Папоў заявіў, што рашэньне гэтых краінаў не з’яўляецца навіной для беларускага боку.

(Папоў: ) «Пра пазыцыю гэтых краінаў мы ўжо ўсё даўно ведаем. У Эўрапейскай радзе існуе пэўная працэдура, вось яны зараз проста абвясьцілі

фармальнае нейкае завяршэньне далучэньня. Напярэдадні гэтыя краіны ўжо на гэты конт выказваліся. Ну, добра, выказаліся. Мы не вылучаем ніякіх краінаў асобна. Мы сваё стаўленьне да гэтых усіх абмежавальных мераў ужо выказвалі».

Нагадаем, 8 чэрвеня спадар Папоў заявіў, што беларускія ўлады з прынцыпу сымэтрычнасьці ўвялі абмежавальныя меры адносна Эўразьвязу, ЗША і шэрагу краін, якія афіцыйна далучыліся да санкцый. Паводле спадара Папова, у сьпіс пэрсонаў нон-грата ўвайшлі «найбольш адыёзныя палітычныя дзеячы і асобы, якія сыстэматычна зарэкамэндавалі сябе як перадузятыя адносна Беларусі, ствараюць заведама скажонае ўяўленьне пра палітычную і эканамічную сытуацыю ў краіне». У сьпіс уключаныя таксама асобы, якія нібыта «спрабавалі ўмяшацца ва ўнутраныя справы Беларусі падчас прэзыдэнцкіх выбараў, заклікалі й заклікаюць да ўвядзеньня шырокамаштабных санкцыяў».

У амбасадзе Сэрбіі пакуль не падаюць камэнтараў аб далучэньні да фінансавых санкцый Эўразьвязу. Прэсавы сакратар амбасады Іванка Стаменкавіч лічыць беспрадметнай размову пра візавыя санкцыі, паколькі паміж Беларусьсю і Сэрбіяй існуе бязьвізавы рэжым. Аднак, да прыкладу, спадар Лукашэнка - гэта, паводле яе, «не звычайны грамадзянін».

Амбасадар Баўгарыі ў Беларусі Петка Ганчаў мяркуе, што далучэньне да фінансавых санкцый фармальнае. Спадар Ганчаў сказаў, што згодна з рашэньнем баўгарскіх уладаў цяпер займаецца арганізацыяй адпачынку для 20 беларускіх дзяцей на беразе Чорнага мора. А вось беларускія чыноўнікі, якія аб’яўлены пэрсонамі нон-грата на тэрыторыі Эўразьвязу, ня змогуць цяпер адпачыць у Баўгарыі. Амбасадар Петка Ганчаў заявіў, што Баўгарыя салідарная з іншымі эўрапейскімі краінамі.

(Ганчаў: ) «Так як Баўгарыя ўжо стаіць на парозе Эўрапейскага зьвязу і прыняла ўсе абавязацельствы і будзе выконваць усе абавязацельствы. Так што, я думаю, канкрэтна там гэтыя 31 асоба ня змогуць паехаць і адпачываць у Баўгарыі. У нас гэты сьпіс існуе. Так што няма ніякіх пытаньняў».

Нагадаем, 10 красавіка Рада Эўрапейскага зьвязу зацьвердзіла сьпіс беларускіх чыноўнікаў, адказных за ўдзел у фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі і рэпрэсіях адносна грамадзянскай супольнасьці і апазыцыі падчас выбарчай кампаніі. Гэтым людзям забаронены ўезд на тэрыторыю Эўразьвязу. У сьпісе - 31 асоба на чале з Аляксандрам Лукашэнкам. Яшчэ шэсьць высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў ужо знаходзіліся ў сьпісе Эўразьвязу. У траўні Эўразьвяз увёў фінансавыя санкцыі адносна 36 беларускіх чыноўнікаў. Санкцыі прадугледжваюць арышт банкаўскіх рахункаў і нерухомасьці беларускіх чыноўнікаў – гэта датычыць і Аляксандра Лукашэнкі. Абмежавальныя санкцыі падтрымалі краіны-сатэліты Эўразьвязу, а таксама ЗША.

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»32

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Усе навіны →
Усе навіны

У Instagram больш не будзе скразнога шыфравання паведамленняў1

Румынскую песню для «Еўрабачання» раскрытыкавалі за «гламурызацыю сэксуальнага ўдушвання»5

Памёр Юрый Абдурахманаў2

Прэм'ер-міністр Бельгіі выказаўся за здзелку з Пуціным13

Міністр замежных спраў Ірана: Армузскі праліў закрыты толькі для ворагаў, астатнія могуць праходзіць

Стала вядома, за што год таму судзілі Вольгу Бондараву11

Іран стаў біць па аддзяленнях амерыканскіх банкаў на Блізкім Усходзе1

У Рэчыцкім раёне збіраюцца знесці прыпынак з адметнай мазаікай2

«Жанчыны спяшаюцца па касметыку, а я — па вуды». Медсястра з Віцебска больш за 15 гадоў займаецца рыбалкай1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»32

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць