Грамадства3131

Падлетка з «Пагоняй» на куртцы выгналі з ГЦ «Тытан». Ахова: «Сядзеў і цалаваўся!»

Па сацыяльных сетках распаўсюджваецца гісторыя мінскага падлетка Глеба Гунько, якога ахоўнікі выштурхалі з гандлёвага цэнтра «Тытан». Магчыма, праз нашыўкі на куртцы хлопца: з Пагоняй і бел-чырвона-белым сцягам.

Гэтай гісторыяй падзяліліся ў сацсетках Зміцер Галко і яго былая жонка Вольга Краўчук, якая апекуецца хлопцам.

«Наша Ніва» звязалася з хлопцам і аховай гандлёвага цэнтра «Тытан», дзе і адбыліся падзеі.

Глебу Гунько 16 гадоў. Кажа, што 28 лістапада каля 2-й гадзіны дня мірна сядзеў на адным з пуфікаў у ГЦ «Тытан».

Глеб Гунько

«Я нікога не чапаў. Сядзеў адзін, тут да мяне падышоў мужчына, не прадставіўся. Пачаў пытацца грубым тонам, чаму я там сяджу, што я там раблю без дарослых. Я пачаў качаць правы, пытацца, чаму нельга быць без дарослага ў гандлёвым цэнтры? Папрасіў паказаць, дзе ў правілах прапісана такая норма.

Мужчына сказаў, што ён начальнік аховы гандлёвага цэнтра. Праўда, сваё прозвішча не назваў. Выклікаў яшчэ аднаго ахоўніка. Той падышоў, пачаў хапацца за маю куртку. Я прыбраў яго руку і сказаў ім: выклікайце міліцыю. А яны адказвалі, каб я выйшаў з гандлёвага цэнтра.

Разам гэтыя двое ўзялі мяне пад рукі і вывелі па лесвіцы ўніз. Там штурханулі, я аж аб сцяну ўдарыўся», — сцвярджае Глеб.

Пакуль была штурханіна, «Пагоня», якая была на ліпучцы, адарвалася. 

Глеб мяркуе, што якраз праз нашыўкі з «Пагоняй» і сцягам яго і вывелі з «Тытана».

«Той, які прадставіўся начальнікам аховы, хвіліну круціўся ля мяне, прыглядваўся перад тым, як падыйсці. Да таго ж, там сядзелі і іншыя хлопцы, прыкладна мае равеснікі, але ахоўнікі іх чамусьці не чапалі», — кажа Глеб.

Андрэй Карацюпа, той самы начальнік аховы ГЦ «Тытан», растлумачыў «Нашай Ніве» сваю версію падзей.

«Сёння бяда усіх гандлёвых цэнтраў — непаўналетнія, якія пастаянна проста тусуюцца ў іх. Скаргі ідуць ад прадаўцоў, ад кліентаў. На фудкорце ў мінулую нядзелю дарослыя людзі з дзецьмі не змаглі сесці: усё было занята падлеткамі. Прычым гэтыя падлеткі нічога не набываюць, сядзяць і п’юць колу, якую прыносяць з сабою. Калі ім робяць заўвагі, напрыклад, прыбіральшчыца, яны адмыслова раскідваюць смецце, разліваюць колу і збягаюць», — скардзіцца Карацюпа.

Глеба ён адразу пазнаў па фота.

«Гэтага хлопца я памятаю. Ён сядзеў, разваліўшыся, з такой жа непаўналетняй сяброўкай. І яны сядзяць і ў адкрытую цалуюцца! Гэта што, скажыце мне, нармальна? Гэта нармальна ў нашым грамадстве: вось так, навідавоку ва ўсіх… Я лічу, што гэта ненармальна! — абураецца Андрэй Карацюпа. — Натуральна, хлопцу зрабілі заўвагу. Ён адрэагаваў у штыкі, перайшоў на «ты», пачаў казаць: а што ты мне зробіш?»

Карацюпа кажа, што прадставіўся хлопцу і паказаў дакументы.

«Пасля я сапраўды паклікаў ахоўніка. Мы папрасілі, каб гэты хлопец і іншыя падлеткі сышлі. Пад рукі мы нікога не бралі, нікога не выкідвалі. Каб іх трэба было браць пад рукі, мы б выклікалі міліцыю. Да падлеткаў мы не дакраналіся, проста сказалі: «Пакінь памяшканне, тут не месца для цалавання».

І гэты хлопец сыйшоў. Абураўся, маўляў, на якой падставе, ўсё такое… Мы адказалі: дзе дарослыя? Бо гэта было каля фудкорта, а там прадаецца алкаголь.

[Правілы наведвання ГЦ «Тытан» забараняюць асобам да 14 гадоў знаходзіцца без суправаджэння дарослых, а асобам да 18 гадоў — пасля 22.00. Пры спрэчнай сітуацыі трэба паказваць пашпарт. Глебу Гунько, нагадаем, 16 гадоў — Рэд.]

За рукі мы яго не цягнулі. Навошта? У нас ёсць відэаназіранне, пры патрэбе мы абавязаны прадаставіць яго міліцыі».

Праўда, калі «Наша Ніва» папрасіла паглядзець тое відэа, дзе падлеткі дазваляюць сабе цалавацца, Карацюпа адказаў, што «наўрад ці там будзе бачна».

На абвінавачанне, што прычынай такой увагі з боку аховы сталі нашыўкі з Пагоняй, Карацюпа абурыўся:

«Вы што, барані Божа! Я шчыра скажу, што да гэтых сімвалаў стаўлюся… нават станоўча».

Пазней Глеб прызнаўся, што сядзеў у гандлёвым цэнтры з дзяўчынай. Але, кажа, не цалаваўся. І ўвогуле, як толькі да іх падышоў ахоўнік, яго сяброўка адразу сыйшла, запэўніў хлопец.

Каментары31

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу78

Грамадствадапоўнена78

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы15

Улюбёны ласунак зуброў назвалі ў паляўнічай гаспадарцы — яго даюць круглы год1

Стаматолаг з Мінска збіраецца бегчы 24 гадзіны3

Сырскі: Украінскія войскі з сярэдзіны лістапада змаглі вярнуць кантроль над часткай Пакроўска і цяпер утрымліваюць паўночную частку2

ЗША далі Зяленскаму дэдлайн да Калядаў, каб ён падпісаў мірны план12

Французскія феміністкі абураныя каментарыямі Брыжыт Макрон аб актывістках5

Зяленскі гатовы правесці прэзідэнцкія выбары цягам 60‑90 дзён6

Навукоўцы выпадкова адкрылі новы стан матэрыі — ні цвёрды, ні вадкі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу78

Грамадствадапоўнена78

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць