На шляху бронеаўтамабіля расійскай ваеннай паліцыі ў Сірыі спрацавала выбуховае прыстасаванне, паведамляе ria.ru са спасылкай на паведамленне Мінабароны. «Бронеаўтамабіль атрымаў пашкоджанні. Трое расійскіх вайскоўцаў атрымалі лёгкія траўмы і ўдары», — гаворыцца ў паведамленні.
У ваенным ведамстве адзначылі, што пагрозы жыццю вайскоўцам няма.
Інцыдэнт адбыўся ў раёне горада Кабані, дзе ваенныя паліцэйскія вялі рэкагнасцыроўку маршруту сумеснага патрулявання з Турцыяй.
Каментары