Мова1111

Што не так з афіцыйнай формай прозвішча новага кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта? Разбіраемся 

Сёння на пасаду кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта замест Наталлі Качанавай быў прызначаны першы намеснік старшыні КДБ Ігар Серге(я)енка. Навіна пра прызначэнне ўжо на сайце, і тут узнікла пытанне: як жа перадаваць прозвішча новага чыноўніка па-беларуску? Бо ў СМІ сустракаюцца два варыянты прозвішча: Сергеенка і Сергяенка. 

Па-першае, трэба вызначыцца з націскам, ад яго шмат што залежыць у беларускай мове. Мяркуючы на форме прозвішча на беларускай версіі сайта КДБ, націск падае на трэці склад, там падаецца форма «Сергяéнка». Так яно пазначана і ва ўсіх афіцыйных крыніцах (БелТА, belarus.by і інш.), у тым ліку ў дакуменце з яго подпісам.

Але ў беларускай мове яканне не адбываецца ў першым складзе перад націскам пасля заднеязычных г, к, х (як і ў словах герой, кераміка, Геракл, прозвішчах Герашчанка і Шукелойць, напрыклад). Выходзіць, па правілах прозвішча мусіць пісацца Сергеéнка.

І ў Беларускай энцыклапедыі мы адшукалі аднафамільца былога спецслужбіста — анестэзіёлага і рэаніматолага Мікалая Іванавіча Сергеéнку. 

Відаць, памылка, зробленая супрацоўніцай пашпартнага стала, будзе і надалей тыражавацца ў прэсе. Але не на сайце «Нашай Нівы». 

Каментары11

Цяпер чытаюць

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы1

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

Ашуканцы ў Беларусі пачалі ствараць падробленыя пункты Wi-Fi2

Тадэвуша Кандрусевіча выпісалі з бальніцы1

«Сіл няма больш ад гэтых кадэнцый». Жонка беларускага дальнабоя пацікавілася, куды можна прыстроіць мужа, каб той быў побач6

Эн Хэтэўэй у сацсетках раскрытыкавалі за «фальшывы жывот»5

Крышціяну Раналду і Джарджына Радрыгес пажаніліся7

Беларускую спявачку ў Маскве збіў самакатчык10

Рэканструкцыя парку Чалюскінцаў пачнецца ўвосень2

Мікалаю Статкевічу — 70 гадоў8

Севастопаль атакавалі беспілотнікі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы1

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць