Павысяць кошт праезду на чыгуначным транспарце. Павышэнне тарыфаў прадугледжана пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю № 96 ад 12 снежня гэтага года, піша Tut.by.
Пастанова МАРГ ужо зарэгістравана на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Гэтым дакументам уносяць змены ў пастанову ад 27 верасня 2016 года «Аб тарыфах на перавозкі пасажыраў, багажу і грузабагажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання на гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях».
Пастанова № 96 будзе апублікавана, як плануецца, 20 снежня. Тады стане вядома, на колькі вырастуць тарыфы. Як плануецца, вырасце кошт праезду на гарадскіх лініях і рэгіянальных лініях эканам-класа, а таксама на рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях.
Каментары