Здарэнні3636

18-гадовы юнак напаў на дэпартамент аховы ў Віцебскай вобласці, апублікаваў свой маніфест

Скрыншот з відэа.

Імаверна, мы маем справу з сучасным Раскольнікавым, які хацеў тэрарыстычным учынкам звярнуць увагу на сябе і свае тэорыі.

Юнак кінуў пляшку з запальнай сумессю на тэрыторыю Верхнядзвінскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС, а пры затрыманні аказаў супраціў і раніў нажом міліцыянта.

Перад гэтым ён размясціў у Ютубе відэаролік. 

«Калі вы глядзіце гэта відэа, то, хутчэй за ўсё, я здзейсніў напад на Верхнядзвінскі РАУС», — заяўляе юнак на відэа. Пры гэтым у відэа ён не раскрывае прычын свайго ўчынку, а адпраўляе ўсіх у свой тэлеграм-канал.

У дадзеным канале апублікаваны шматстаронкавы маніфест. Аўтар піша, што яму 18 гадоў, і тлумачыць свае матывы. Ён крытыкуе не толькі беларускі рэжым і міліцыю, на якіх ён спыняецца таксама, а лад на зямлі ўвогуле. Маніфест напісаны па-расейску, у ім цытуюцца разнастайныя сучасныя тэорыі.

Пра сябе аўтар кажа, што яго погляды грунтуюцца «на мерытакратыі, наакратыі, трансгуманізме, сацыял-дарвінізме, секулярызме і, у трохі меншай ступені, ніцшэанстве, лібералізме і лібертарыянстве ў маёй уласнай эклектычнай інтэрпрэтацыі».

Аўтар проціпастаўляе «быдла» і «інтэлектуальна прывілеяваных людзей». Да апошніх ён адносіць і сябе і іх ён і заклікае да рэвалюцыі. Пры гэтым ён прызнае, што ў Беларусі не мае аднадумцаў і не верыць, што можа дабіцца поспеху сваімі дзеяннямі.

Маніфест закранае самыя розныя сферы ад прастытуцыі да геннай інжынерыі. Здаецца, ён быў напісаны сучасным Раскольнікавым пад уплывам учынкаў іншых тэрарыстаў тыпу Брэйвіка ці Брэнтана Таранта. Аўтар спасылаецца таксама на нядаўні напад на прыёмную ФСБ у Маскве. «Я больш не хачу мадзець [влачить жалкое существование] у гэтай краіне поплеч з тупымі халопамі, якія не заўважаюць ўсёй абсурднасці таго, што адбываецца», — піша аўтар.

Мы не даём спасылак на тэлеграм-канал, бо ў ім утрымліваюцца заклікі да гвалту.

Каментары36

Цяпер чытаюць

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?3

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскім прызыўнікам ужо не даюць выязджаць з краіны праз Беларусь10

Мерц: У ЗША няма стратэгіі ў вайне супраць Ірана, а Іран дзейнічае майстэрна10

Украінская мадэль згуляла з грузінскім бізнэсменам вяселле ў Канах на 5 мільёнаў еўра. Вядучымі былі Яўген Перлін і Максім Галкін28

У Мінску закрылася бургерная ад найбуйнейшага расійскага вытворцы мяса2

Былы камерцыйны дырэктар «Яндэкса» загінуў у Расіі пры загадкавых абставінах2

Пясчаная бура накрыла сёння меліяраваныя землі Палесся ВІДЭА7

Сябра Віктара Лукашэнкі прызначылі кіраўніком Рассупрацоўніцтва4

«Умовы амаль казачныя». Праграміст не знайшоў працу і паехаў у Маскву (пакуль расіяне мараць пра Мінск)6

Што чуваць у Анатоля Фёдарава, якога разбіў інсульт на стрыме ў Пятрухіна?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?3

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць