Грамадства22

Подпіс в.а. знікне з дакументаў

Абноўлены Працоўны кодэкс уступае ў сілу 28 студзеня. Ключавым навацыям дакумента была прысвечана дыскусія новага праекту «СБ. Беларусь сегодня» «Кампетэнтны аўторак», паведамляе БЕЛТА.

Працоўны кодэкс у новай рэдакцыі зводзіць разам раней прынятыя нормы, напрацаваную практыку і дадатковыя захады як па абароне правоў работнікаў, так і пашырэнні паўнамоцтваў наймальнікаў. Сярод асноўных навацый — больш магчымасцяў для сумяшчэння кар'еры і выхавання дзяцей, дадатковыя гарантыі работнікам перадпенсійнага ўзросту, падаўжэнне кантракту з сумленнымі супрацоўнікамі, нормы дыстанцыйнай і часовай працы, выразны падзел адказнасці за матэрыяльную шкоду.

На фоне такіх значных зменаў не такой ужо сенсацыйнай выглядае наступная навацыя: з 28 студзеня ў загадзе прадпрыемства, арганізацыі ці іншым дакуменце не павінен выкарыстоўвацца подпіс «в.а.» або «вріо» (часова выконваючы абавязкі). «Ёсць штатны расклад, у якім і варта прапісаць, хто замяшчае дырэктара, калі ён хворы ці ў адпачынку. Падпісваць дакументы ён павінен па сваёй пасадзе», — адзначыла начальнік галоўнага юрыдычнага ўпраўлення Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Валянціна Маслоўская.

Пры гэтым суддзя судовай калегіі па грамадзянскіх справах Вярхоўнага суда, кандыдат юрыдычных навук Рыма Філіпчык мяркуе, што адмена абрэвіятур «в.а.» і «вріо» прыжывецца не адразу.

Таксама, на яе думку, складана прадказаць, як будзе працаваць норма аб часовым пераводзе работніка да іншага наймальніка (з яго згоды на тэрмін да шасці месяцаў з захаваннем заробку на ўзроўні не ніжэй, чым па асноўным месцы працы). «Пераведзены работнік падпарадкоўваецца правілам працоўнага распарадку часовага наймальніка. А меры дысцыплінарнага спагнання да яго можа ўжыць толькі наймальнік, з якім заключаны асноўны працоўны дагавор. Норма, хутчэй за ўсё, будзе працаваць менавіта ў сферы шэфскай дапамогі», — выказала здагадку Рыма Філіпчык. Гаворка пра выпадкі, калі прадпрыемствы аказваюць дапамогу падшэфным сельгасарганізацыям.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Пасол Украіны па пытаннях Беларусі: Пазіцыя Ціханоўскай дакладна не пацыфісцкая6

У кароткі спіс прэміі Багушэвіча ўвайшлі не толькі кнігі, але і падкасты і відэапраграмы, у тым ліку «Сармацкі вус»3

Тыкток захапіў мем з манга. У чым сэнс?3

У Расіі ўдзельнік «СВА» забіў былую жонку і яе дачку13

«У нас мізэрная колькасць тых, хто бярэ свабодныя дыпломы». Чыноўніца Мінздароўя пракаментавала адмену платнага навучання ў медыцынскіх ВНУ2

Самы дарагі дом у Мінскай вобласці прадалі за 1,2 мільёна даляраў

Wizz Air абяцае інтэрнэт ад Starlink на сваіх рэйсах з 2027 года1

На філфаку БДУ людзі зноў сталі ў чаргу2

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць