Эканоміка55

Першы віцэ-прэм'ер выказаў незадавальненне расійскімі сеткамі «Святлафор» і «Дабрацэн»

esoligorsk.by

Улады Беларусі хочуць адрэгуляваць правілы канкурэнцыі ўсіх гандлёвых сетак, каб «тут не было блытаніны». Пра гэта заявіў першы віцэ-прэм'ер Дзмітрый Круты на калегіі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ), піша Tut.by

Па словах Крутога, у беларускіх удзельнікаў рынка ўзнікаюць цалкам абгрунтаваныя скаргі аб нядобрасумленнай канкурэнцыі з боку расійскіх крамаў нізкіх цэн «Святлафор» і «Дабрацэн».

— Я пагутарыў з расійскімі калегамі і яны таксама сказалі, што паводзіны падобных суб'ектаў гандлю выклікаюць велізарную колькасць скаргаў, — сказаў ён.

Першы віцэ-прэм'ер даручылі Міністэрству антыманапольнага рэгулявання і гандлю разабрацца ў сітуацыі, хоць «МАРГ, вядома, ужо прыняў пэўныя крокі».

— Думаю, у рамках праграмных дакументаў, якія цяпер пішам (у прыватнасці, гэта праграма развіцця краіны да 2025 года, праграма канкурэнцыі, антыінфляцыйныя праграма), мы павінны ўсяму рынку абвясціць зразумелыя інструменты і механізмы канкурэнцыі ў пэўных сегментах, — сказаў Круты. — Як крамы адкрываюцца, як яны функцыянуюць, хто іх правярае, на якіх падставах іх можна зачыняць. Каб блытаніны ў гэтым плане не было. Таму што гэта выклікае незадаволенасць не толькі ў суб'ектаў гандлю, але і ў грамадзян, якія атрымліваюць тавары незразумелай якасці па незразумелай цане.

Сетка «Святлафор» працуе ў Беларусі з 2017 года і аб'ядноўвае 45 крамаў ва ўсіх абласцях. «Дабрацэн» выйшаў на беларускі рынак у кастрычніку 2019 года. У планах на 2020 год было адкрыццё да 10 крамаў.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка пра магчымасць вайны ў Беларусі: Гэта ж вар'яцтва, не ўяўляю, як крамлёўская прапаганда будзе тлумачыць гэта13

«Да канца года, спадзяюся, зможам рэалізаваць адну-дзве рэчы». Бабарыка — пра свой новы праект і беларускую мову26

Лідар вядомай расійскай рок-групы прыехаў ва Украіну і пакаяўся за канцэрты ў акупаваным Крыме5

У гарах Кыргызстана зніклі двое беларусаў

Пасля працяглай хваробы памёр 31‑гадовы беларускі футбаліст1

Каранік пакаштаваў смажаных цвыркуноў і загадаў уключыць іх у меню сталовай Акадэміі навук16

Чаму на канферэнцыі «Новая Беларусь» не было Сяргея Ціханоўскага?9

Святлана Ціханоўская адказала, чаму не вызваляюць новых палітвязняў па амерыканскім трэку6

Пятрухін і яшчэ чалавек пяць прыйшлі пікетаваць канферэнцыю Ціханоўскай23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць