Здарэнні

На Астравеччыне жонка заявіла ў міліцыю на мужа, бо той прачытаў яе перапіску ў сацсетках

Крымінальная гісторыя з удзелам сямейнай пары адбылася ў студзені ў адным з пасёлкаў Астравецкага раёна. У міліцыю звярнулася 42-гадовая жанчына са скаргай на свайго мужа: той незаконна атрымаў пароль да яе акаўнта ў сацсетцы і прачытаў перапіску, паведамляе прэс-служба МУС.

Высветлілася, што муж і жонка разышліся, аднак без афіцыйнага скасавання шлюбу. У 38-гадовага мужа застаўся агульны планшэт, у якім ён знайшоў старонку жонкі ў адной з сацыяльных сетак і вырашыў прачытаць яе перапіску.

— Мужчына незаконна атрымаў пароль, увайшоў ад імя жонкі на старонку і вывучыў яе перапіску. У наступным ён змяніў яе ўліковыя даныя і падзяліўся паведамленнямі, якія кампраметуюць жонку, з агульнай знаёмай. Са слоў падазраванага, ён пайшоў на злачынства з цікаўнасці: хацеў даведацца, ці не здраджвала яму жонка, — распавялі ў Астравецкім РАУС.

Дзеянням мужчыны следчыя далі прававую ацэнку. Па факце несанкцыянаванага доступу да камп’ютарнай інфармацыі ўзбудзілі крымінальную справу.

Раней мужчына не судзімы, аднак прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за розныя правапарушэнні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў10

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць