Беларусь адмяняе вывазныя мытныя пошліны, устаноўленыя ўказам ад 31 снежня 2007 года нумар 700, на тавары, што вывозяцца з мытнай тэрыторыі рэспублікі за межы дзяржаў — членаў Еўразійскае эканамічнае супольнасці. Адпаведны ўказ нумар 135 «Аб прызнанні страціўшым сілу Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2007 г. нумар 700» падпісаў 17 сакавіка Аляксандр Лукашэнка.
Дзеянне ўказа накіравана на стварэнне канкурэнтаздольных умоў для айчынных таваравытворцаў, якія пастаўляюць сваю прадукцыю на рынкі далёкага замежжа.
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары