Культура44

Нацыянальны мастацкі музей пачынае трансляваць экскурсіі анлайн. Але пра сувязь гэтага з пандэміяй толькі намякае

Фота Belarus.by

З прыгожай ініцыятывай выступіў цэнтральны Мастацкі музей краіны.

Установа пачынае відэатрансляцыі сваіх традыцыйных экскурсій. Яны адбываюцца на выхадных, вядуць іх найлепшыя мастацтвазнаўцы краіны.

«У любой сітуацыі заўсёды можна знайсці станоўчыя моманты…» — так пачынаецца паведамленне ў фэйсбуку музея. Гэтая дзяржаўная ўстанова, аднак, ні словам не згадвае пра пандэмію, якая змусіла мільёны людзей у свеце абмежаваць свой выхад у людзі.

Гэта можа азначаць, што ўстановам культуры краіны рэкамендавана ажыццявіць некаторыя каранцінныя меры без афіцыйнага абвяшчэння пра тое, што гэта звязана з эпідэміялагічнай сітуацыяй.

Учора Брэсцкі драматычны тэатр абвясціў пра адмену спектакляў на вялікай сцэне да канца сакавіка. У той жа час спектаклі на малой сцэне застаюцца. Пра гэта паведамляецца на старонцы тэатра ў фэйсбуку.

Брэсцкі тэатр лялек перанёс усе раней заяўленыя спектаклі «ў мэтах прафілактыкі». Пра гэта ён паведаміў у сваёй групе ўкантакце.

Брэсцкая філармонія таксама пераносіць адзін выступ за другім без афіцыйнага абвяшчэння пра спыненне сезона.

Раней музей ніколі не вёў відэатрансляцый сваіх экскурсій. Гэтыя паходы ў музей платныя, звычайна экскурсія была даступная ўсім наведнікам музей, уваходны білет у які каштуе 8 рублёў.

Сёння а 14-й гадзіне адбудзецца кураторская экскурсія Кацярыны Ізафатавай па выставе «Нас зразумеюць праз 100 гадоў. Лазар Хідэкель». А заўтра а 16-й адбудзецца лекцыя «Прастора ўтопій» Георгія Заборскага ў рамках той жа выставы.

У Беларусі, у адрозненне ад большасці еўрапейскіх краін, меры строгага каранціну не прынятыя. У той жа час Аляксандр Лукашэнка заклікаў людзей старэйшага ўзросту, пры магчымасці, пабыць у самаізаляцыі.

«Людзям трэба раіць, каб яны заставаліся дома, — сказаў ён 19 сакавіка. — Трэба мабілізаваць нашы сацыяльныя службы, каб дапамагалі старым, у якіх дзяцей няма, якім ніхто дапамагчы не можа. Трэба іх зараз апекаваць. Мы мусім зрабіць усё, каб яны змаглі выйсці з гэтай сезоннай праблемы без страт», — сказаў Лукашэнка.

Каментары4

Упаў з крэсла і не паспеў адключыць камп‘ютар. На якіх дробязях праколваліся расійскія разведчыкі?

Упаў з крэсла і не паспеў адключыць камп‘ютар. На якіх дробязях праколваліся расійскія разведчыкі?

Усе навіны →
Усе навіны

«Апроч тых дванаццаці гадоў, калі ён піў». Нязвыклыя ўспаміны ўдавы Рыгора Барадуліна13

Памерла Валянціна Барадуліна2

У аўторак у Дзяржынску прайшлі затрыманні і ператрусы1

Расійскае грамадства хоча вайны, паказваюць апытанні22

Выставілі на продаж будаўнічы рынак «Уручча»

Новыя стаўкі падаткаў у 2025 годзе. Колькі і за што давядзецца плаціць?1

Ілан Маск выказаў падтрымку «Альтэрнатыве для Германіі»11

Новы міністр культуры адказаў, ці гатовы даць другі шанец рэжысёру Андрэю Курэйчыку і ці прыме Купалаўскі Зою Белахвосцік18

«Тармазі, тармазі, б****!» З'явілася відэа пра расцягнутыя на дарозе на мяжы Расіі і Беларусі шыпы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Упаў з крэсла і не паспеў адключыць камп‘ютар. На якіх дробязях праколваліся расійскія разведчыкі?

Упаў з крэсла і не паспеў адключыць камп‘ютар. На якіх дробязях праколваліся расійскія разведчыкі?

Галоўнае
Усе навіны →