Здарэнне адбылося ўвечары 27 сакавіка на трасе Р28 Маладзечна —Любань, піша «Рэгіянальная газета».
Падчас сустрэчнага раз’езду з іншай машынай кіроўца «Джылі» не заўважыў трох дзікоў, якія пераходзілі дарогу. Мужчына затармазіў, аднак аўтамабіль усё роўна сутыкнуўся з жывёламі, паведамляюць у Вілейскім РАУС.
У выніку усе дзікі загінулі на месцы. Кіроўца не пацярпеў, у аўтамабіля — механічныя пашкоджанні.
Трупы жывёл перадалі ў адпаведную службу.
-
ДАІ сказала, што рабіць з аварыямі, якія ўсё часцей учыняюць кіроўцы старэйшыя за 70 гадоў
-
У Мінску мужчына падышоў да аўтамабіля, каб падказаць, што ўключана далёкае святло. Яму залілі твар пярцовым балончыкам ВІДЭА
-
Шматдзетная расіянка хацела пазбавіцца сужыцеля-беларуса, таму заявіла ў паліцыі, што ён педафіл
Каментары