Эканоміка66

Выплату па беспрацоўі могуць павялічыць да ўзроўню БПМ. Але з істотным нюансам

Урад працуе над чарговымі пакетамі падтрымкі эканомікі і сацсферы. Пра гэта паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Дзмітрый Круты ў эфіры канала АНТ. Сярод мер падтрымкі, якія тычацца сацсферы, — павелічэнне памеру дапамогі па беспрацоўі тым, хто страціць працу ў другім квартале гэтага года, а таксама дадатковая дапамога сем'ям з дзецьмі, паведамляе Tut.by.

Дзмітрый Круты адзначыў, што рынак працы чакаюць няпростыя часы. У гэтай сітуацыі ўрад мае намер падтрымаць тых, хто страціць працу.

Для тых, хто апынецца беспрацоўным у другім квартале гэтага года, плануюць павялічыць памер дапамогі па беспрацоўі — да бюджэту пражытковага мінімуму (з 1 мая гэты паказчык вырасце амаль да 247 рублёў). Цяпер максімальны памер дапамогі па беспрацоўі складае 54 рубля, а сярэдні — менш за 30 рублёў.

Прапанова па павышэнні дапамогі па беспрацоўі, па словах Дзмітрыя Крутога, ужо накіравалі на разгляд прэзідэнта. Першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі адзначыў, што падняць памер гэтых выплат вырашылі, каб стымуляваць беспрацоўных рэгістравацца ў службе занятасці.

Нагадаем, пры адмове ад дзвюх прапаноў ад пасуючай працы здымаюць з уліку па беспрацоўі і перастаюць, адпаведна, выплачваць дапамогу. Гэта ж правіла будзе тычыцца і павышанай дапамогі.

Сярод іншых мер па сацыяльнай падтрымцы — матэрыяльная дапамога людзям, у якіх нізкія даходы і якія атрымліваюць дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу. У першую чаргу — сем'ям з дзецьмі.

«Даплата на кожнага члена сям'і будзе павялічана да бюджэту пражытачнага мінімуму», — паведаміў Круты. Паводле яго слоў, выплаты павялічацца прыкладна на 50-55 рублёў на аднаго чалавека. Сумарна на гэты сацыяльны блок маюць намер накіраваць каля 300 мільёнаў рублёў.

Урад таксама прапануе падтрымаць работнікаў тых прадпрыемстваў, якія вымушана знаходзяцца ў прастоі, а таксама тых, каго наймальнікі перавялі на няпоўную занятасць. Гэтым работнікам даплацяць да мінімальнай зарплаты, якая зараз складае 375 рублёў.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай30

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай

Усе навіны →
Усе навіны

Запрацавала гарачая лінія па пытаннях вызваленых палітвязняў

Інжынера, які запускаў трэцюю лінію мінскага метро, асудзілі за «Гаюна»4

На выбарах прэзідэнта Чылі перамог ультракансерватар, які перамог кандыдатку ад камуністаў4

Рыбакоў расказаў, чаго хочуць амерыканцы ад Беларусі7

У Мінску адкрываецца візавы цэнтр Кіпра1

Мільярдэр ахвяраваў $100 тысяч мужчыну, які абяззброіў стралка ў Сіднеі5

Пацанскі рэп на верш Максіма Танка і гангстарскі нуар ад Петруся Броўкі. Блогер ажывіў беларускую класіку з дапамогай нейрасетак3

Целы галівудскага рэжысёра Роба Райнера і яго жонкі знойдзеныя ў іх доме ў Лос-Анджэлесе

Асноўнае, што расказаў Бабарыка на першай прэс-канферэнцыі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай30

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць