Грамадства3333

Лядзенскі манастыр, у які на Вялікдзень ездзіў Лукашэнка, зачынены для наведванняў. Медыкі кажуць, што там каранавірус

 president.gov.by

Мужчынскі манастыр у вёсцы Малыя Ляды Смалявіцкага раёна, на тэрыторыі якога знаходзіцца Свята-Благавешчанскі Лядзенскі храм, куды на Вялікдзень прыязджаў Аляксандр Лукашэнка з сынам Мікалаем, зачынены для наведвання. Медыкі з Смалявіцкай цэнтральнай раённай бальніцы кажуць, што там ёсць выпадкі заражэння каранавірусам. Аднак у Барысаўскай епархіі, да якой адносіцца манастыр, каранавірус не пацвярджаюць, піша Tut.by.

Пра тое, што два чалавекі ў Лядзенскім манастыры заразіліся каранавірусам, а іх кантакты першага ўзроўню — 55 чалавек — знаходзяцца на ізаляцыі, Tut.by паведаміў чытач, які працуе ў сістэме аховы здароўя Смалявіцкага раёна.

— Іх адправілі ў мясцовую амбулаторыю, а кантакты ў манастыры, — распавёў суразмоўца.

У Драчкаўскай урачэбнай амбулаторыі каментаваць інфармацыю адмовіліся і папрасілі больш ім не тэлефанаваць, а звяртацца ў Цэнтральную раённую бальніцу.

Адзін з медыкаў Смалявіцкай цэнтральнай раённай бальніцы, які пажадаў застацца ананімным, пацвердзіў, што ў манастыры ёсць афіцыйна зарэгістраваныя выпадкі каранавіруса. Паводле яго слоў, 54 жыхары Лядзенскага манастыра — манахі, паслушнікі і іншыя — з'яўляюцца кантактамі першага ўзроўню і знаходзяцца на самаізаляцыі.

— Дакладней, павінны былі б знаходзіцца. Яны абсалютна не выконваюць правілы самаізаляцыі, ядуць у агульных сталовых, кантактуюць адзін з адным. Паводле маіх даных, сярод жыхароў гэтага манастыра шмат хто захварэў, — 16 чалавек на дадзены момант, — распавядае медык. — Некаторыя шпіталізаваны ў нас, некаторыя ў Мінску, некаторыя ў манастыры засталіся.

Як кажа медработнік, першы станоўчы тэст на каранавірус, узяты ў жыхароў манастыра, у бальніцу прыйшоў 22 красавіка.

У самім манастыры расказаць, што ж там адбываецца і якая эпідэмічная сітуацыя, адмовіліся. Таксама там адзначылі, што ў іх няма такой колькасці насельнікаў (гэта паслушнік або манах, які пастаянна пражывае ў манастыры, член манастырскай браціі), як кажуць медыкі. Паводле інфармацыі на сайце Барысаўскай епархіі, там пастаянна жывуць каля 20 чалавек.

— Інфармацыі мы ніякай не даём, — сказалі ў манастыры.

Там таксама дадалі, што «ў царкве ніхто не заражаецца».

У Барысаўскай епархіі не пацвердзілі, што ў манастыры ёсць тыя, хто заразіўся.

— Па каранавірусе пацверджанняў няма. Але манастыр зачынены для наведванняў у сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй. Унутраны распарадак у манастыры застаўся ранейшым, але для наведвальнікаў зачынены, — распавёў TUT.BY прэс-сакратар Барысаўскай епархіі іерэй Ігар Васько.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка на Вялікдзень запаліў свечку ў Свята-Благавешчанскім Лядзенскім храме, які знаходзіцца на тэрыторыі манастыра. У царкву ён прыязджаў разам са сваім малодшым сынам Мікалаем. Кіраўнік коратка паразмаўляў і павіншаваў вернікаў са святам.

Каментары33

Цяпер чытаюць

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?3

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?

Усе навіны →
Усе навіны

Маладыя спартсмены ўсё часцей прымаюць душ у трусах. У чым прычына?7

«Чырвоны ўзровень трывогі — не працуем, жоўты — спрабуем працаваць, каб не з’ехаць з глузду»

Расія раніцай масава ўдарыла балістыкай па Украіне

Арганізатара забойства рэпера Тупака Шакура пасадзілі на 40 гадоў

Зайшлі ў пакой і забылі навошта? Вось чаму так адбываецца3

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве15

У ЗША ўхвалілі прэпарат для лячэння шызафрэніі, які трэба ўводзіць раз на месяц12

Беларус стварыў сімулятар мінскага метро. У ім можна пагуляць па «Аэрадромнай»1

У цэнтры Мінска за амаль мільён даляраў прадаюць закінуты дзіцячы сад з 1950‑х

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?3

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць