Нацыянальная хакейная ліга (НХЛ) яшчэ не вызначылася з датай аднаўлення рэгулярнага чэмпіянату. Адпаведная заява з'явілася на афіцыйным партале заакіянскай лігі.
Паводле інфармацыі крыніцы, раней апублікаваная інфармацыя аб рэстарце, які нібыта быў запланаваны на 1 чэрвеня, не з'яўляецца праўдзівай.
«Дакладная дата другой фазы, калі гульцам дазволяць займацца ў клубных трэніровачных цэнтрах, яшчэ не вызначана. У выпадку развіцця цяперашняй сітуацыі, яны могуць быць адкрыты ў перыяд з сярэдзіны па канец траўня», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.
Каментары