Грамадства1111

У блогера Кабанава выявілі каранавірус, яго калега Пятрухін з ізалятара таксама трапіў у бальніцу

Блогеры Аляксандр Кабанаў і Сяргей Пятрухін цяпер знаходзяцца ў Брэсцкай цэнтральнай гарадской бальніцы. Аляксандр Кабанаў трапіў туды 9 мая пасля таго, як сам выклікаў хуткую дапамогу з-за дрэннага самаадчування, паведамляе БАЖ.

Аляксандр Кабанаў і Сяргей Пятрухін. Архіўнае фота dw.com

Сёння ў другой палове дня лекары паведамілі Аляксандру Кабанаву пра станоўчы тэст на COVID-19. Блогер таксама кажа, што яму дыягнаставалі правабаковую пнеўманію, а сярод сімптомаў — падвышаная тэмпература (37,5-37,7) і адчуванне, што знікае пачуццё смаку.

Аляксандр Кабанаў распавёў, што тэмпература ў яго трымаецца ўжо каля трох тыдняў: яшчэ з таго часу, калі ён знаходзіўся ў Пінскім раёне. Па словах блогера, у родным Бярозаўскім раёне ён не быў ужо некалькі месяцаў.

У бальніцы Аляксандр Кабанаў падпісаў паперу пра правілы распарадку, дзе абавязаўся не выходзіць з палаты. Тут ён знаходзіцца адзін: у палаце ёсць халадзільнік, тэлевізар, рукамыйніца. Ежу пацыентам прыносяць, а лекары прыходзяць у супрацьвіруснай экіпіроўцы.

Блогер выказаў сваё меркаванне наконт таго, як дзейнічаюць улады ва ўмовах пандэміі:

«Шмат якія захады зараз рабіць ужо позна. У першую чаргу ўлады павінны былі інфармаваць насельніцтва, папярэдзіць пра тое, што нас чакае. А калі інфармацыі няма, усё выглядае па-іншаму. Заўсёды так было — калі нешта хаваюць, значыць усё не так ужо і добра», — гаворыць Аляксандр Кабанаў.

У Брэсцкай цэнтральнай гарадской бальніцы, але на іншым паверсе, цяпер знаходзіцца і калега Аляксандра Кабанава — блогер Сяргей Пятрухін. У яго таксама падвышаная тэмпература. У бальніцу Сяргей Пятрухін трапіў пасля суда, які адбыўся ўчора. Нагадаем, суддзя Дзмітрый Куроўскі прыняў рашэнне арыштаваць блогера на 15 сутак.

Спачатку міліцыянты павезлі Сяргея Пятрухіна з суда ў ізалятар, нават не дачакаўшыся выкліканай хуткай дапамогі. У выніку блогер быў шпітлізаваны ў другой палове дня 11 мая.

Аляксандр Кабанаў не выключае, што пасля выпіскі з бальніцы яго таксама чакае суд. Блогер распавёў, што некаторы час каля яго палаты знаходзіліся супрацоўнікі міліцыі. З чым гэта звязана, Аляксандр Кабанаў не ведае, а лекары яму нічога не тлумачаць на гэты конт.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй22

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску з наступнага тыдня будуць экспанаваць знакамітую «Прагулку» Шагала

У Гомелі зафіксавалі пралёт і выбух дрона7

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты57

У ЗША зніклая дзяўчынка знайшлася жывой — праз 32 гады12

У цэнтры Гродна выпадкова адшукалі цэлы некропаль. Там мог быць храм, вядомы з XV стагоддзя2

«Дзяўчаты, гэта рэальна працуе!» Нявеста Пратасевіча расказала, як прываражыла будучага мужа чырвонымі трусамі20

Праз два тыдні ў беларусаў будуць чатыры запар выходныя, або ўсё ж тры? У чым закавыка?

Фядута: Нам казалі, што нас не чакаюць5

На працэс над Алегам Хаменкам сталічныя музыканты баяліся прыходзіць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй22

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць