Выбары-20205757

Бабарыка за суткі сабраў 3 тысячы чалавек у ініцыятыўную групу. І выказаўся пра Беларусь і Газпром

Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Віктар Бабарыка сабраў ужо больш за 3 тысячы чалавек у ініцыятыўную групу. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Таксама Бабарыка назваў свае афіцыйныя старонкі ва ўсіх асноўных сацыяльных сетках і месенджарах.

«У папярэдніх допісах я не рабіў акцэнту на маёй пазіцыі ў адносінах да захавання Беларуссю статусу самастойнай дзяржавы, мяркуючы, што гэта цалкам відавочна», — адзначыў Бабарыка.

«Як сказаў адзін мой вельмі эфектыўны памочнік: «Не думаю, што многія б пагадзіліся памяняць месца ў структуры Газпром на туманную і галоўнае небяспечную перспектыву без вельмі моцнай матывацыі».

І ён мае рацыю — толькі любоў да нашай Беларусі, вера ў яе шчаслівую незалежную самастойную будучыню і надзея на тое, што ў мяне хопіць ведаў і ўменняў эфектыўна гэтаму спрыяць, вызначылі маё рашэнне», — напісаў Бабарыка.

Фота Надзеі Бужан

Каментары57

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін128

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі і Мадзьяр згулялі ў валейбол з дзецьмі ВІДЭА3

Выставілі на аўкцыён завод, дзе рабілі культавыя сыркі з пандай1

Турыстычны аўтобус з Беларусі ўразіў аўстрыйцаў сваім тэхнічным станам ФОТА16

WB Taxi пачынае працу ў Віцебску1

Як выглядаюць новыя талоны на праезд у Мінску і чаму не варта выкідаць старыя3

Абвешчаная пераможца конкурсу «Міс Сусвет-2026»2

На Шры-Ланцы выратавалі беларуску, якую панесла ў адкрытае мора

26‑гадовага пінчука пахавалі як загінулага на вайне супраць Украіны, але сястра сцвярджае, што ён у палоне2

Ці патрэбныя сабакам зімой боты? Адказвае кінолаг

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін128

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць