Грамадства55

Больш за два тыдні на ШВЛ: ксёндз з Ашмянаў, які ігнараваў каранавірус, у цяжкім стане

Фота «Радыё Свабода»

Пробашч касцёла ў Ашмянах Ян Пузына трапіў у шпіталь з каранавірусам месяц таму. Ужо два тыдні ён знаходзіцца ў цяжкім стане. Раней ён параноўваў каранавірус са звычайным грыпам, піша Hrodna.life.

«Ужо больш за два тыдні ксёндз Ян Пузына знаходзіцца на штучнай вентыляцыі лёгкіх (ШВЛ), уведзены ў штучную кому. Лекары кажуць, што стан яго здароўя стабільна цяжкі», — расказаў Hrodna.life прэс-сакратар Гродзенскай курыі ксёндз Юрый Марціновіч.

Пасля шпіталізацыі ксяндза Пузыны касцёлы ў ашмянскім дэканаце былі зачыненыя на каранцін: не праводзіліся публічныя імшы і іншыя набажэнствы з удзелам вернікаў. Касцёлы былі адкрытыя для тых, хто хоча індывідуальна памаліцца. Цяпер яны зноў адчыненыя для ўсіх, службы праходзяць у звычайным рэжыме.

«Святары і вернікі, якія наведваюць святыні, прытрымліваюцца ўсіх рэкамендацый біскупа гродзенскага, а таксама мясцовых уладаў і службы аховы здароўя», — расказаў ксёндз Юрый Марціновіч. Паводле яго словаў, усе каталіцкія святары ашмянскага дэканату здаровыя і адчуваюць сябе добра.

Вялікія ўрачыстасці цяпер не арганізуюць

Ксёндз Юрый лічыць, што сітуацыя з ксяндзом Янам паўплывала на касцёл. Усе святары і вернікі стараюцца строга захоўваць правілы гігіены.

Ва ўсіх парафіях устрымліваюцца ад арганізацыі рэлігійных урачыстасцяў і іншых мерапрыемстваў з вялікай колькасцю ўдзельнікаў.

«У святынях праходзяць толькі імшы, на якіх прысутнічае не вельмі шмат людзей. Людзі застаюцца дома, шмат вернікаў удзельнічае ў нядзельнай і святочнай імшы анлайн. Усе душпастырскія акцыі і штогадовыя летнія ініцыятывы перанесены на пазнейшы час. Пакуль цяжка казаць пра канкрэтныя даты».

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага12

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага

Усе навіны →
Усе навіны

«Піпец… А падцірацца чэкам?» Беларусы абмяркоўваюць квест з наведваннем прыбіральні на вакзале ў Докшыцах12

У гразевым патоку ў Непале загінула ці знікла 5700 чалавек2

WSJ: Здзелка ЗША з Венесуэлай пра нафту нібы спісаная з «Хроснага бацькі». Але дамовы з нелегітымнымі прэзідэнтамі маюць сумнеўную каштоўнасць3

У Польшчы адбыўся пажар на заводзе, які вырабляе камплектуючыя для беспілотнікаў. Правяраецца версія дыверсіі12

«Затое не было адчування, што ты звер». Севярынец распавёў, у якую пакуту ператвараецца ў зняволенні звычайнае пытанне гігіены6

Беларускі добраахвотнік Жэрар расказаў сваю версію справы, якую завялі на яго ва Украіне7

Mark Formelle выпусціў калекцыю з культавымі будынкамі Беларусі6

Лукашэнка паляцеў у Кыргызстан4

Уночы над Гомельшчынай зноў лятаў рэактыўны дрон3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага12

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць