Свет11

«Дзверы зачыненыя». У Бельгіі просяць адмовіцца ад ідэі перадаць замарожаныя расійскія актывы Украіне

Урад Бельгіі па-ранейшаму рашуча выступае супраць выкарыстання замарожаных расійскіх актываў для падтрымкі Украіны. Міністр абароны краіны Тэа Франкен заявіў, што перадача гэтых сродкаў Украіне для Бельгіі не з’яўляецца прадметам абмеркавання, піша «Еўрапейская праўда».

Будынак урада Бельгіі

«Гэтае пытанне не абмяркоўваецца, дзверы зачыненыя. Наш прэм’ер-міністр будзе стаяць на сваім», — сказаў Франкен.

Паводле яго слоў, пазіцыя Бельгіі выклікае незадаволенасць у іншых краінах, асабліва ў краінах Балтыі, якія працягваюць настойваць на выкарыстанні расійскіх актываў.

Франкен заклікаў Літву, Латвію і Эстонію больш асцярожна падыходзіць да гэтага пытання і не падымаць яго пастаянна, бо гэта, на яго думку, стварае дадатковы ціск на Бельгію. Пры гэтым ён падкрэсліў, што Бельгія аказвае значную падтрымку краінам Балтыі.

Раней стала вядома, што Швецыя, Нідэрланды, Іспанія і Польшча заклікалі Еўракамісію аднавіць працу над механізмам выкарыстання замарожаных расійскіх суверэнных актываў для фінансавання Украіны.

Бельгія ж патрабуе гарантый, што не застанецца сам-насам з магчымымі фінансавымі наступствамі, калі Расія паспяхова аспрэчыць такое рашэнне ў судзе.

Украінскі бок, у сваю чаргу, лічыць, што цяпер неабходна актыўна вярнуцца да абмеркавання таго, як замарожаныя расійскія актывы можна выкарыстаць на карысць Украіны.

Каментары1

  • лол
    31.08.2026
    Раней было зручна прыкрывацца Орбанам. А зараз што не так?

Цяпер чытаюць

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр адукацыі пракаментаваў праблему перапоўненых першых класаў1

Доктар Андрэй Вітушка вярнуўся ў прафесію пасля допытаў у КДБ і эміграцыі21

Беларускі футбаліст Ілля Шкурын забіў тры галы і прынёс камандзе перамогу над віцэ-чэмпіёнам Польшчы10

Мадура апублікаваў фота з амерыканскай турмы6

Гэтыя сумкі вы будзеце бачыць паўсюль гэтай восенню6

Удава Мілінкевіча: Кожны дзень бачу на ягонай магіле новыя кветкі альбо новых людзей1

Пяскоў пра пастаўкі паліва з Беларусі: Чуйна рэагуюць на нашы патрэбы5

Аўтар бестселера «Багаты тата, бедны тата» Роберт Кіясакі мае $1,2 млрд доўгу. Ён расказаў, як так атрымалася8

«Не ведаю, як у тым пансіянаце мог бы хтосьці выжыць». Што расказваюць у вёсцы ў Кіеўскай вобласці, дзе загінулі 37 чалавек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць