Меркаванні44

Бачыць вока, ды праўда далёка

Пасля вайны нікому і ў голаў не прыйшло б варагаваць з суседзямі-латышамі. А цяпер... Піша А.Буры з Верхнядзвінску.

Пасля вайны нікому і ў голаў не прыйшло б варагаваць з суседзямі-латышамі. А цяпер...

На ТБ паказалі сюжэт, зняты маскоўскімі тэлевізійнікамі ў нашай Расіцы падчас традыцыйнага памінальнага фэсту па ахвярах Асвейскай трагедыі. Кароткі абразок гутаркі з мясцовай жыхаркай, дзе яна двума словамі засведчыла, што «нас палілі латышы», паслужыў рэпарцёру нагодай для высноў, якія без нацяжкі можна назваць інсінуацыямі. Дзіўна, як не заўважыў аператар магутнага гмаху Расіцкага касцёла. Больш за тое,

рэпарцёр паведаміў гледачам, што латышы спалілі касцёл.

Але ж гэта не так. Іншая справа, з храму былі скінутыя вежы — яшчэ ў 1935 годзе іншымі вандаламі.

Пасля вайны гмах святыні стаяў адзін на папялішчы мястэчка. Ён стаў першым прытулкам для ацалелых расічан — быў і канторай, і школай, і жытлом, а як пабагацелі, дык ператварыўся ў сховішча ядахімікатаў, страціў дах, вырасціў на сценах маладыя дрэўцы і да нашага часу, мо, зусім бы разваліўся, калі б не перабудова. Зараз з Боскай дапамогай храм вярнуўся да жыцця.

Але затое вока аператара заўважыла рэшткі царквы на далёкай ускраіне вёскі, у былых Трыбісах. Пададзены пад тэкст аб злачынствах «латышоў» (а не латышскага паліцыйнага батальёну) вобраз мусіў, відаць, засведчыць, што латышы грамілі праваслаўныя святыні. Хоць і царкву разбурылі ў 1935-м.

Пасля тэлеперадачы верхнядзвінцы дзяліліся адзін з адным здзіўленнем ад пачутага і ўбачанага. Вось так ТВ прыстасоўвае рэальнасць пад патрэбы палітычнага моманту.

У нашым памежжы ўсе вёскі — «вогненныя». У адным Верхнядзвінскім раёне былі знішчаныя разам з усімі жыхарамі або іх часткай 305 вёсак! Расправу над безабароннымі мірнымі жыхарамі шмат якіх паселішчаў чынілі фашысты з латышскага паліцэйскага батальёну. Але нікому і ў голаў не прыйшло б варагаваць пасля перамогі з суседзямі-латышамі.
У латышскіх сем’ях асвеякі, дрысенцы і расонцы ратаваліся ад голаду і холаду, пакуль не пабудавалі свае хаты, у Латвію хадзілі жабраваць і зарабляць на кавалак хлеба, адтуль неслі ў торбах такія дарагія зярняты на першую сяўбу. На хутарах няньчылі латгальскіх дзяцей беларускія дзяўчынкі. А як трохі акрыялі, пайшлі ў былыя кардоны на вячоркі, пайшлі да споведзі ў іхнія касцёлы. Не было выпадку, каб на вячорках нашы хлопцы пабіліся з латышамі. Сваталіся паабапал зніклай граніцы, раячыся толькі з сваімі сэрцамі, а не кіруючыся нейкай помстай. Вядома ж, былых паліцаяў-фашыстаў на вячорках не было. Ды і наогул не чувалася, каб хто-небудзь з іх пасля вайны вярнуўся ў тыя мясціны, дзе прадаў душу д’яблу.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны36

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

У акупаваным Севастопалі пачалі абмяжоўваць продаж прадуктаў у адны рукі5

Археолагі завяршылі сёлетнія раскопкі на Менцы. Што знайшлі?16

У Японіі на чатырох людзей напаў надзвычай кемлівы мядзведзь

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны36

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць