Гісторыя1717

Археолагі завяршылі сёлетнія раскопкі на Менцы. Што знайшлі?

4 чэрвеня, завяршыліся раскопкі на Малым Гарадзішчы ў Мінскім раёне. Даследчыкам удалося не толькі знайсці ўнікальныя артэфакты, але і атрымаць важкія доказы таго, што пасля разбуральнага пажару жыццё на гэтым месцы не спынялася амаль тры стагоддзі, піша pristalica.by.

Сёлета даследаваліся два ўчасткі Малога Гарадзішча. На першым археолагі зрабілі раскоп на глыбіні 2 метраў, на другім — 1,40—1,50 метра. Працай студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў кіраваў загадчык аддзела археалогіі Сярэдніх вякоў і Новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі Андрэй Вайцяховіч.

Навуковец прызнаўся, што не чакаў такіх вынікаў па выніках двухтыднёвых даследаванняў.

«Мы высветлілі, як пажар, [які датуецца XI стагоддзем], суадносіцца з больш познімі пластамі. Цяпер упэўнена можна казаць пра тое, што пасля пажару ў XII, XIII і XIV стагоддзях тут стаяў феадальны сядзібны двор, і ён функцыянаваў бесперапынна, — расказаў Андрэй Вайцяховіч.

З глыбіні зямлі паднялі шэраг артэфактаў. Сярод іх — некалькі дзясяткаў прадметаў з металу, раннеславянская кераміка, бронзавыя падвескі, што сведчыць пра засяленне тэрыторыі славянамі. Асабліва каштоўныя знаходкі: наканечнік дзіды і сярэбранае скроневае кольца, знойдзенае ў апошні дзень працы.

Асобнай увагі заслугоўваюць рэшткі спаленай драўлянай талеркі.

«Тут дрэва не захоўваецца зусім, а цяпер з'явілася ўнікальная магчымасць паглядзець драўляны посуд, які выкарыстоўвалі ў Сярэднявеччы. Мы не ведалі наогул пра існаванне такога посуду на гэтым помніку», — адзначыў Андрэй Вайцяховіч.

Разьбяны посуд ужо знаходзіцца на кансервацыі.

На гэтым сезон працы ў Гарадзішчы закрылі. Наступныя раскопкі пройдуць толькі ў 2027 годзе.

Каментары17

  • Цікаўны
    05.06.2026
    І што здарылася ў чатырнаццатым стагоддзі што гэтае месца закінулі?
  • .
    05.06.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Зразумела
    05.06.2026
    Цікаўны, Праўдападобна "старэйшыя браты" з усходу прыйшлі ;((((

Цяпер чытаюць

«За жыллё не плачу. Кормяць». Сяргей Ціханоўскі расказаў, на што жыве ў ЗША55

«За жыллё не плачу. Кормяць». Сяргей Ціханоўскі расказаў, на што жыве ў ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Ці праўда, што фронт ва Украіне спыніўся?6

За колькі здаюць кватэры на навагоднія святы ў Мінску і Гродне, куды чакаецца наплыў расіян7

У Лагойскім раёне мужчына напаў на дзевяцікласніцу. Яна аказала яму супраціў4

Украінцы нанеслі ўдар па падраздзяленню «Рубікон» у акупаваным Бярдзянску. Кажуць пра больш за 30 забітых5

У нямецкім Ростаку замест жывой каляднай ёлкі ўпершыню зрабілі яе праекцыю. Гараджане абураныя3

Шасцёра высокіх амерыканскіх чыноўнікаў перабраліся жыць на вайсковыя базы9

«Пахне чабор». Павел Белавус з калегамі запусцілі ў Варшаве продаж крафтавай беларускай камбучы4

Замежныя eSIM цяпер прадаюцца і ў Беларусі1

На Брэстчыне амаль тыдзень шукалі мужчыну, урэшце знайшлі мёртвым

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«За жыллё не плачу. Кормяць». Сяргей Ціханоўскі расказаў, на што жыве ў ЗША55

«За жыллё не плачу. Кормяць». Сяргей Ціханоўскі расказаў, на што жыве ў ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць